top of page

Аб'ядноўвайцеся. Супраціўляйцеся. Дзейнічайце.


Ва Украіне шосты дзень ідзе вайна. Простыя людзі з Карукоўкі з голымі рукамі выходзяць насустрач танкавай калоне і спыняюць яе.


Вы пытаецеся — а што будзе з тымі, хто паспрабуе спыніць ваенныя эшалоны ў Беларусі, каб не ўпусціць іх ва Украіну? Я ня ведаю, што будзе. Але я ведаю, што калі гэтага не рабіць — то вайна з Украінай будзе працягвацца з тэрыторыі нашай краіны.


Нехта скажа — але гэта не наша вайна і не мы яе пачалі. Я адкажу — гэта наша краіна. Гэта праз нашу краіну едуць эшалоны. І магчыма ў гэтых эшалонах едуць ужо нашы салдаты.


Актыўны супраціў — гэта тое, да чаго мы аказаліся не гатовыя ў 2020 годзе. Сёння, у 2022-ым, Беларусь трапіла пад акупацыю і аказалася ўцягнутая ў вайну. Ці гатовы мы зараз супраціўляцца актыўна? Ці чакаеце вы закліку да актыўных дзеянняў?


Але ж і без усялякіх заклікаў зразумела — трэба дзейнічаць. Прама зараз ініцыятыва BYPOL запрашае ўсіх беларусаў, гатовых да актыўных дзеянняў — атрымаць інструкцыі праз свой тэлеграм-бот@OSB_By_Pol.


Вы жывяце ў прымежных з Украінай населеных пунктах? Выходзьце да мяжы, як сёння гэта робяць жыхары прымежнага ўкраінскага сяла Дабранка.


Вы ведаеце — ранейшае стаўленне сусветнай супольнасці да беларусаў пачынае мяняцца. Нас пачынаюць адкрыта называць агрэсарамі. Банкаўскія карткі беларусаў перастаюць працаваць за мяжой, нароўні з карткамі расіян. Усяго за некалькі дзён рэпутацыі Беларусі і беларусаў быў нанесены сур'ёзны ўрон. Раней мы былі героямі, а хто мы зараз? Маўклівыя згоднікі?


Мы можам сказаць, што мы не вінаватыя ў гэтай вайне. І гэта праўда. Мы супраць вайны. Але сёння гэтыя словы заглушае бясконцая стральба і выбухі снарадаў ва ўкраінскіх гарадах. А значыць — мы павінны не толькі казаць, але і дзейнічаць.


Аб'ядноўвайцеся. Супраціўляйцеся. Дзейнічайце.


Жыве Беларусь!

Comments

Couldn’t Load Comments
It looks like there was a technical problem. Try reconnecting or refreshing the page.
bottom of page