top of page

Арцём Брухан далучыўся да каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення


Арцём Брухан Крыніца: НАУ-медыя

Прэс-сакратар і дарадца па знешняй палітыцы і аналітыцы


Арцём Брухан — былы чыноўнік Брэсцкага аблвыканкама, магістр гістарычных навук і выпускнік дыпламатычных курсаў Варшаўскага ўніверсітэта «Новыя кадры для Новай Беларусі».


На дзяржслужбе адказваў за пытанні захавання гістарычнай спадчыны і міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры. Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў на тэму ваеннай гісторыі і гістарычнай памяці.


У НАУ будзе выконваць функцыі прэс-сакратара — замяніўшы Максіма Паршуто, які засяродзіцца на іншых праектах у дэмакратычным руху — а таксама дарадцы па знешняй палітыцы і аналізу.


Каманда НАУ дзякуе Максіму Паршута за ўклад у стварэнне і рэалізацыю задач нашай каманды.

Comments


bottom of page