top of page

«Безвыбары 2025» могуць стаць апошнімі для Лукашэнкі


Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан абмеркаваў у эфіры «6TV Biełaruś» наступныя «безвыбары» 2025 года у Беларусі.

Большасць беларусаў не з'ехала. Давайце пра гэта не забываць. З'ехала шмат, гэта вялікая сіла. Але большасць беларусаў унутры краіны. Яны там жывуць, яны працуюць. Яны таксама хочуць палітычных зменаў. Калі мы з імі не будзем працаваць, калі мы не будзем нічога прапаноўваць, яны нас забудуць. Яны забудуць, што ўвогуле існуюць дэмакратычныя сілы, што ёсць дэмакратычная альтэрнатыва, што такое ўвогуле дэмакратыя і палітыкі, якія прапануюць іншы шлях для краіны.

Вельмі важна людзям даваць прапановы. Канешне, ёсць меркаванні, што ўсё гэта вельмі небяспечна. Я прапаную падыход: ісці на ўчасткі на «безвыбары» 2025 і галасаваць супраць усіх. 

Лукашэнка павінен зразумець, што 2020 год не быў памылковым. Галасаванне супраць — гэта цяпер магчымасць пераканаць сістэму і, у тым ліку, дыктатара, каб ён сыходзіў. Беларусы ўнутры краіны не могуць выйсці на вуліцу і сказаць «Сыходзь», але могуць гэта паказаць у бюлетэні. Усё сфальсіфікуюць, зразумела. Лукашэнка не выйдзе на наступны дзень і не скажа, што супраць яго было столькі людзей. Але ён зразумее, што ў краіне ёсць вельмі вялікая частка людзей, якая не хоча яго.

Стратэгія дамаўляцца з рэжымам цяпер безвыніковая

Дэмакратычныя сілы яшчэ ў 2020 годзе казалі: «Давайце дамаўляцца». Былі прапановы дыялогу з рэжымам — ён адмовіўся. Каардынацыйная Рада была тады створана якраз дзеля дыялогу, каб выйсці з палітычнага крызісу. Яе разагналі, усіх перасаджалі, выціснулі з краіны. Калі людзі былі на вуліцах, калі было шмат актыўнасці, тады не сталі дамаўляцца. Ці стануць зараз? Відавочна, што не.

 

Comentários

Não foi possível carregar comentários
Parece que houve um problema técnico. Tente reconectar ou atualizar a página.
bottom of page