top of page

Беларусы супраць вайны


Як зрабіць так, каб УВЕСЬ СВЕТ даведаўся, што беларусы супраць вайны і ўзмацніць наш антываенны флэшмоб?


Прама зараз у сацсетках праходзіць вельмі важны флэшмоб: «Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, супраць саўдзелу Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны».


2 сакавіка Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая асуджае вайну Расеі супраць Украіны. Супраць рэзалюцыі выступілі 5 краін: Расея, КНДР, Эрытрэя, Сірыя, а таксама Беларусь.


Гэта значыць, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў ад імя нашай краіны падтрымаў вайну. На міжнароднай арэне. Нягледзячы на волю беларускага народа.


ЯК ГЭТА МАГЧЫМА?


Справа ў тым, што пытанне аб непрызнанні Лукашэнкі прэзідэнтам і непрызнанні яго ўрада да гэтага часу не вырашана. Абодва застаюцца прызнаныя ў свеце.


А разам з імі — усе іх прадстаўнікі ў міжнародных арганізацыях, уключаючы ААН. Гэта дае ім магчымасць афіцыйна галасаваць і прымаць рашэнні ад нашага імя.


ШТО РАБІЦЬ?


Вы ўжо робіце вельмі важную справу — выказваеце сваю грамадзянскую пазіцыю ў сацсетках і ўдзельнічаеце ў антываенным флэшмобе.


Мы прапануем зрабіць так, каб аб ім даведаўся ўвесь свет. І гучна заявіць, што сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН не прадстаўляе нашу пазіцыю і неправамоцны галасаваць ад нашага імя.


1) Размясціце ў сваіх сацсетках дадзены тэкст (калі вы яшчэ гэтага не зрабілі):


Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, супраць саўдзелу Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны. Я патрабую выхада расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі, не прымала ўдзелу ў вайне і не падтрымлівала ў гэтым Расію!


I, a citizen of the Republic of Belarus, am against Belarus' participation in Russia’s war against Ukraine. I demand the withdrawal of Russian troops from the territory of Belarus. I want my country to become a safe area, not to take part in the war and not to support Russia in it!


2) Адзначце ў сваёй публікацыі акаўнты кіраўніцтва краін ЕЗ, ЗША і інш.


Спіс акаўнтаў у Facebook, Instagram, Twitter


3) Прадублюйце свае звароты ў каментарах гэтых акаўнтаў.


Мы, беларусы — супраць вайны! І ніхто не мае права падтрымліваць яе ад нашага імя!

Comentarios


bottom of page