top of page

Беларусь-аўтсайдэр у сусветным прававым рэйтынгу World Justice Project


Ніжэй толькі Нікарагуа, Егіпет і Венесуэла


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне прааналізавала вынікі даследавання Rule of Law Index 2021, праведзенага World Justice Project. Калі прыняць выкананне закона ўрадам краіны як умоўныя 100 балаў, то рэжым Лукашэнкі выконвае закон на 2 балы.


Змена пазіцый Беларусі ў сусветным прававым рэйтынгу World Justice Project за апошнія некалькі гадоў:

  • 2019 — 113 з 126 краін

  • 2020 — 118 з 128 краін

  • 2021 — 136 з 139 краін, ніжэй толькі Нікарагуа, Егіпет і Венесуэла.


  • Беларусь займае 138 месца з 139 краін у індэксе законнасці змены ўлады ў краіне (апошняе — Венесуэла).

  • Беларусь займае 138 месца з 139 краін па ступені абмежавання паўнамоцтваў урада заканадаўчай уладай (апошняе — Егіпет).

  • Беларусь займае 136 месца з 139 краін па ступені абмежаванні паўнамоцтваў ўрада судовай уладай (ніжэй — Венесуэла, Куба і Камбоджа).


Індэкс вяршэнства закона World Justice Project вымярае ступень абмежавання законам паўнамоцтваў інстытутаў улады краіны. Ён уключае ў сябе канстытуцыйныя і інстытуцыйныя сродкі, з дапамогай якіх паўнамоцтвы прадстаўнікоў улады абмяжоўваюцца, а ў выпадку парушэння закона прадстаўнікі такой улады эфектыўна прыцягваюцца да адказнасці.


«Нізкі ўзровень выканання рэжымам Лукашэнкі прававых нормаў аказвае ўплыў на ўсе сферы грамадства, руйнуючы іх: медыцына, адукацыя, эканоміка, свабодная прэса і інш. немагчыма не звяртаць увагу на парушэнні закона і жыць спакойна як раней. Калі мы не спынім дыктатара і ягоных памагатых — ніводная сфера жыцця ў Беларусі не зможа пазбегнуць разбурэння. Сёння мы гаворым не толькі аб нізкіх рэйтынгах краіны, а аб стварэнні рэжымам негатыўнага іміджу Беларусі ў свеце. Змяніць гэта магчыма толькі тады, калі мы пазбавімся ад дыктатуры» — адзначыў Павел Латушка.

留言


bottom of page