Святлана Ціханоўская з праграмнай заявай у Давосе
19 студзеня нацыянальны лідэр і кіраўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета прадставіла ў Давосе бачанне развіцця беларускай эканомікі і бізнесу. Галоўнае з яе выступлення:
— «Беларусь заўсёды будзе часткай еўрапейскай эканомікі. Калі ў нашай краіне адбудуцца дэмакратычныя змены, краіны Еўрапейскай эканамічнай зоны стануць нашымі асноўнымі партнёрамі ў гандлі і інвестыцыях».
— «Мы не баімся эканамічных выклікаў, з якімі сутыкнецца новая Беларусь. Мы ўжо ведаем, што рабіць, каб іх пераадолець:
Нам давядзецца шмат працаваць, каб зняць санкцыі з Беларусі.
Мы пачнем рэформы для лібералізацыі, стымулявання прыватнага сектара і зялёнай эканомікі, прыцягнення замежных інвестыцый.
Мы будзем імкнуцца да лібералізацыі знешняга гандлю, падпісваючы пагадненні аб зоне свабоднага гандлю з ключавымі партнёрамі, у тым ліку з ЕС.
Многія дзяржаўныя прадпрыемствы будуць прыватызаваны, у некаторых адбудуцца сур'ёзныя змены ў кіраўніцтве.
Мы пачнем глыбокія інстытуцыйныя рэформы, уключаючы судовую рэформу, рэформу адукацыі і рэформу дзяржаўнага кіравання.
— «Я заклікаю ўлады іншых краін прымаць у сябе беларускіх прадпрымальнікаў. Міжнародныя кампаніі - наймаць беларусаў у якасці супрацоўнікаў. Я заклікаю дапамагчы ў вырашэнні ключавых праблем беларускага бізнэсу. Іх як мінімум тры:
праблемы з атрыманнем віз і ВНЖ як для беларускіх прадпрымальнікаў, так і для супрацоўнікаў і іх сям'ёй;
складанасці пры адкрыцці і вядзенні банкаўскіх рахункаў;
цяжкі доступ да фінансаў і інвестыцыяў з-за адсутнасці крэдытнай гісторыі».
— «Я заклікаю вас абарваць любыя сувязі з бізнэсамі і людзьмі, лаяльнымі Лукашэнку, і ствараць сувязі з сумленнымі бізнэсамі дэмакратычнай Беларусі».
Поўны тэкст выступу Святланы Ціханоўскай тут
Comentarios