top of page

Бюджэт Лукашэнкі


Павел Паўлавіч Латушка: намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, пасол

Самая багатая сям'я з Беларусі — сям'я Лукашэнкі, Лукашэнкі і сыноў — цяпер вырашыла падзяліць дзяржаўны бюджэт Беларусі, бюджэт Лукашэнкі.

Дэфіцыт бюджэту, які звярсталі прадстаўнікі вертыкалі Лукашэнкі, складзе амаль 5 мільярдаў рублёў. Гэтая сітуацыя паказвае, што грошай рэжыму не хапае. Але не хапае на што? Можа быць на патрэбы беларусаў? Зусім не.

На адукацыю, то бок унёсак у будучыню Беларусі, плануюць выдаткаваць толькі 1,9 млрд рублёў, у той час як на абарону — 3,6 мільярдаў. За апошнія тры гады гэты артыкул выдаткаў бюджэту вырас у 2,4 разы. Адразу задаешся пытаннем: Лукашэнка сабраўся ваяваць?

На ўжо праблемную ахову здароўя, якая відавочна пакутуе ад недафінансавання, выдаткуюць толькі 2,5 мільярда, у той час як на так званую праваахоўную дзейнасць і бяспеку пойдзе амаль у два разы больш — 4,7 мільярдаў. Відавочна, што нават больш чым знешніх пагроз, узурпатар баіцца ўласнага народа.

На сацыяльную палітыку рэжым вылучае 2,8 мільярдаў, а на агульнадзяржаўную дзейнасць — аж 21,8 мільярдаў рублёў. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што ад сацыяльнай дзяржавы ў Беларусі не засталося і следу. Рэжым Лукашэнкі замест яе ўжо выбудаваў паліцэйскую дзяржаву.

І ўсе гэтыя капрызы Лукашэнкі будуць аплочваць падаткаплацельшчыкі — грамадзяне Беларусі, а заўтра — могуць заплаціць яшчэ больш, бо Лукашэнка залез у пазыкі. На выплату даўгоў толькі ў бюджэце на 2024 год прадугледжана 5,3 мільярдаў рублёў.

Дэфіцыт бюджэту на 2024 год, як, зрэшты, і на 2023 год — адлюстроўвае крызісныя з'явы ў эканоміцы, пагаршэнне паказчыкаў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання, неэфектыўнасць падатковай сістэмы і г.д. А ў цэлым, гэта заканамерны вынік праўлення дыктатара.

Такая сітуацыя складваецца тады, калі ўлады не кіруюцца інтарэсамі грамадства. Яна змагла скласціся толькі таму, што гэтую ўладу грамадства не выбірала, адпаведна, і дзеля людзей рэжым працаваць не будзе.

Comentários


bottom of page