top of page

Еўрадэпутаты за прыцягненне да адказнасці Лукашэнкі


Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў гутаркі з шэрагам дэпутатаў Еўрапейскага парламента: з былым Прэм'ер-міністрам Літвы, Еўрапейскім дэпутатам Андрюсам Кубілюсам, дакладчыкам па пытаннях Беларусі ў Еўрапейскім парламенце Петрасам Аўстравічусам, а таксама накіраваў лісты дэпутатам парламента, якія ўваходзяць у групу па сувязях з Беларуссю на чале з дэпутатам Робертам Бедронем.


Галоўныя тэмы гутарак і зваротаў:

  1. Сінхранізацыя санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з ужытымі ў дачыненні да Расеі за акт агрэсіі.

  2. Неабходнасць падзелу ва ўспрыманні пазіцыі беларускага грамадства ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.

  3. Важнасць прыцягнення да крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за злачынствы, звязаныя з ваеннай агрэсіяй у дачыненні да Украіны. Дасягнута дамоўленасць па садзейнічанні ва ўсталяванні кантактаў з групай адвакатаў Вялікабрытаніі, якія займаюцца дадзенай тэматыкай.

  4. Абмеркавана пытанне прыпынення членства Беларусі ў шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку Інтэрпол, а таксама пазбаўлення акрэдытацыі прадстаўніка Беларусі пры Савеце Еўропы.

Тэматыка Беларусі будзе разгледжана на пасяджэнні спецыяльнай групы ў Еўрапейскім парламенце.

Σχόλια


bottom of page