top of page

Заява Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі


Крыніца: 9111.ru

«Аб прад’яўленні патрабаванняў да Расійскай Федэрацыі па безумоўным вывадзе войскаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»


У сувязі з

  • прамой пагрозай дзеянняў незаконнага рэжыма па ўцягванні Рэспублікі Беларусь у вайну, страты незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь з прычыны наяўнасці саюзных пагадненняў аб супрацоўніцтве, падпісаных у парушэнне дэмакратычных працэдураў і пасля антыканстытуцыйнага перавароту 1996 года, якія таксама сталі механізмам падтрымкі аўтарытарнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь на працягу 28 гадоў і спрыялі сілавому ўтрыманню ўлады Лукашэнкам у 2020 годзе насуперак волевыяўленню беларускага народа;

  • выкарыстаннем з боку Расійскай Федэрацыі падкантрольных міжнародных арганізацый і саюзаў для сваёй палітычнай, эканамічнай і культурнай экспансіі ў адносінах да краінаў-суседзяў;

  • грубым парушэннем Расійскай Федэрацыяй усіх міжнародных дамоваў, нормаў міжнароднага права, развязваннем агрэсіўных войнаў супраць Украіны;

  • працягам эскалацыі Расійскай Федэрацыяй ваеннай агрэсіі супраць Украіны з прычыны падпісання ўказу «Аб абвяшчэнні частковай мабілізацыі ў Расійскай Федэрацыі» ад 21 верасня 2022 года.


Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі:

  1. Патрабуе ад Расійскай Федэрацыі безумоўнага, неадкладнага і поўнага вывядзення ўсіх сваіх войскаў і ваенных аб’ектаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

  2. Лічыць несапраўднымі двухбаковыя пагадненні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, якiя пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

  3. Лічыць неабходным выхад Рэспублікі Беларусь з ваенна-палітычных і эканамічных саюзаў з Расійскай Федэрацыяй і выбудоўванне новай рэгіянальнай сістэмы бяспекі з удзелам дзяржаваў, якія прызнаюць і паважаюць незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь і беларускую нацыянальную ідэнтычнасць.

  4. Звяртаецца да міжнароднай супольнасці — Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі па Бяспецы і Супрацоўніцтве ў Еўропе, Рады Еўропы, Еўрапейскага Саюза, Злучаных Штатаў Амерыкі, Вялікабрытаніі, Канады і іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацый — з заклікам падтрымаць сваю заяўленую палітыку па забеспячэнні незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусі комплекснымі практычнымі захадамі ва ўзаемадзеянні з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі.

  5. Будзе дабівацца дэакупацыі Рэспублікі Беларусь усімі даступнымі сродкамі на падставе нормаў і прынцыпаў міжнароднага права.


21.09.2022

Вільня, Варшава, Талін




コメント


bottom of page