top of page

Заява Аператыўнага штаба дэмакратычных сіл


Крыніца: НАУ-медыя

«Рабіць усё магчымае, каб спыніць гэтую вайну і абараніць незалежнасць»


Сёння тэрыторыя Беларусі была выкарыстана Расіяй для ваеннай агрэсіі ў адносінах да Украіны. Гэта значыць, што зноў была парушана Канстытуцыя краіны.


Лукашэнка падвяргае пагрозе жыццю нашых грамадзян, таму мы павінны дзейнічаць і не аддаваць будучыню нашай краіны ў чужыя рукі.


Святлана Ціханоўская заявіла, што бярэ на сябе адказнасць за абарону незалежнасці і нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і фарміруе пераходны кабінет як нацыянальны орган улады. Аператыўны штаб дэмакратычных сілаў падтрымлівае яе рашэнне як Нацыянальнага лідэра, прадстаўніка беларускага народа, абранага большасцю на выбарах 2020 года.


У сувязі з гэтым мы заклікаем усіх грамадзян нашай краіны падзяліць гэтую адказнасць і рабіць усё магчымае, каб спыніць гэтую вайну і абараніць незалежнасць Рэспублікі Беларусь.


Ілжывы рэжым Лукашэнка спрабуе выдаць вайну за мір, спрабуе правесці незаконны «рэферэндум» і змяніць Асноўны Закон краіны, які быў не раз парушаны.


Правядзенне «рэферэндуму» ва ўмовах вайны недапушчальна. Але мы разглядаем 27 лютага, асноўны дзень галасавання, як магчымасць выказаць свой пратэст супраць рэжыму, які ўцягнуў Беларусь у ваенны канфлікт.


Вельмі важна, каб кожны і кожная з нас змаглі данесці да калег, сяброў і блізкіх жахлівую сутнасць таго, што адбываецца. Выяўляйце салідарнасць, дапамагайце адзін аднаму і разам абмяркоўвайце, якія крокі мы можам зрабіць для абароны нашых сем'яў, для абароны незалежнасці Беларусі, каб лепш падрыхтавацца да сцэнароў, якія яшчэ ўчора падаваліся немагчымымі.


留言


bottom of page