top of page

Заява Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў сувязі з хваляй масавых рэпрэсій 28 лістапада 2023


Сёння раніцай, з 7 гадзін раніцы, пачаліся масавыя ператрусы ў членаў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў месцах іх пражывання на тэрыторыі Беларусі, у нашых сваякоў.

Пазней Следчы камітэт рэжыму Лукашэнкі заявіў пра тое, што падазраванымі прызнаныя больш за 100 асоб, уключаючы членаў Офіса Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай Рады, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення нібыта за дзеянні, накіраваныя на захоп улады, нібыта за экстрэмісцкую дзейнасць.

У сувязі з гэтым заяўляем, што мы, прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі, не спынімся ў нашай барацьбе за свабодную, дэмакратычную, незалежную еўрапейскую Беларусь, а тыя злачынцы на чале з Лукашэнкам, якія здзяйсняюць масавыя злачынствы супраць чалавечнасці, ваенныя злачынствы ў дачыненні да Украіны і ўкраінскіх дзяцей, панясуць сваю адказнасць.

Вы прыйшлі да нас без ордэраў, мы вернемся да вас з ордэрамі.

Акрамя таго, адказныя за сённяшнія дзеянні рэжыму, гэты ганебны масавы рэйд, таксама абавязкова патрапяць ў нашы санкцыйныя прапановы.

Мы не спынімся. Мы працягваем дзейнічаць.

Жыве Беларусь!

Commentaires


bottom of page