top of page

Заява Паўла Латушкі ў сувязі з агрэсіяй Расіі і рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Беларусі рашуча асуджае акт ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі ў адносінах да Украіны.

Мы салідарныя з украінскім народам і падтрымліваем яго ў гэты цяжкі гістарычны момант. Украіна змагаецца зараз не толькі за сваю тэрытарыяльную цэласнасць, але змагаецца за свабоду для ўсёй Еўропы.


Беларускі народ ніколі не ваяваў з украінскім народам і сёньня беларусы таксама супраць вайны. Толькі дыктатар Лукашэнка стаў саўдзельнікам Пуціна, падаўшы тэрыторыю Беларусі для размяшчэння войскаў агрэсара. Рэжым Лукашэнкі і асабіста дыктатар таксама нясе ўсю паўнату адказнасці за ваенную агрэсію ў адносінах да Украіны. Вінаватыя павінны быць прыцягнуты да міжнародна-прававой адказнасці за дзеянні, якія груба парушаюць міжнароднае права.


Мы заклікаем усіх беларусаў падтрымаць Украіну!

Беларусы, суграмадзяне! Ваенная хунта, якую ўзначальвае дыктатар Аляксандр Лукашэнка, стварае пагрозу нашай дзяржаўнасці і суверэнітэту. У гэты гістарычны момант беларускі народ павінен зрабіць цывілізацыйны выбар — ці хочам мы жыць у суверэннай краіне, дзе выконваюцца правы і свабоды чалавека, у дзяржаве, якая вызначае сваю знешнюю і ўнутраную палітыку самастойна, або стаць сатэлітам Расійскай Федэрацыі. Абараніць незалежнасць Беларусі можа толькі беларускі народ!


Слава Украіне! Жыве Беларусь!


24 лютага 2022

Comments


bottom of page