top of page

Зварот дэмсілаў да ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і АБСЕ


Дэмакратычныя сілы склалі сумесны зварот і адправілі лісты з агульнай пазіцыяй ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і ў АБСЕ


Офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйны савет і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне заклікалі:


1. Выступіць з афіцыйнымі заявамі аб непрызнанні за Лукашэнку права на правядзенне рэферэндуму. Гэта пазбавіць рэферэндум якой-небудзь палітычнай і юрыдычнай значнасці, перакрэсліць планы рэжыму на аднаўленне страчанай легітымнасці.


2. Заявіць, што ў выпадку працягу рэпрэсій у дачыненні да беларусаў, якія не падтрымліваюць імітацыйны «рэферэндум», супраць рэжыму Лукашэнкі будуць ужытыя далейшыя кансалідаваныя санкцыі.


3. Зноў публічна падтрымаць патрабаванні беларускага народа аб тым, што адзіным устойлівым выхадам з крызісу ў Беларусі з’яўляецца вызваленне палітвязняў і правядзенне новых датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пад міжнародным наглядам.



Што рабіць беларусам у дзень галасавання:

  • Прыйдзіце на ўчастак

  • Зрабіце бюлетэнь несапраўдным, паставіўшы крыжыкі насупраць двух варыянтаў адказу

  • Сфатаграфуйце бюлетэнь з двух бакоў

  • Апусціце бюлетэнь у скрыню для галасавання

  • Пацвердзіце дзеянне на платформе «Голас»


Што рабіць ужо зараз:


Праходзіце апытанне па «рэферэндуму» на платформе «Голас»:



*калі апытанне не запускаецца, увядзіце каманду / рэферэндум


Знаёмцеся з падрабязнай стратэгіяй на сайце кампаніі

コメント


bottom of page