top of page

Змены ў камандзе НАУ


Павел Берцоў,, Лена Живоглод, Уладзімір Астапенка, Валерый Мацкевіч
Павел Берцоў,, Лена Живоглод, Уладзімір Астапенка, Валерый Мацкевіч Крыніца: НАУ-медыя

Уладзімір Астапенка заняў пазіцыю намесніка кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Пашырэнне каманды НАУ


У камандзе НАУ адбываюцца структурныя змены ў рамках рэарганізацыі працы


Пазіцыю намесніка кіраўніка НАУ, адказнага за знешнюю палітыку заняў Уладзімір Астапенка. Пазіцыю адказнага за стратэгічнае планаванне і каардынацыю заняў Валерый Мацкевіч. Да аддзела знешняй палітыкі далучыўся Павел Берцоў, Яўген Малашук працягвае працу ў медыйнай камандзе НАУ пасля выезду з Беларусі. Каардынатар Лена Живоглод выходзіць са складу каманды і засяродзіцца на дзейнасці супольнасці *Сумленныя людзі.


— «Я разам з супольнасцю *Сумленныя людзі засяроджуся на пабудове і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Пры гэтым, як і раней, у НАУ і *Сумленных людзей будзе шмат сумесных праектаў.» — адзначыла Лена Жываглод.


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне дзякуе Лену Живоглод за яе працу з самага заснавання структуры і ўклад у стварэнне і развіццё НАУ. Мы перакананыя, што сумеснымі дзеяннямі мы дасягнем нашай агульнай мэты.


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне будзе толькі ўзмацняць сваю дзейнасць па ключавых напрамках стратэгіі: палітычнага, юрыдычнага і эканамічнага ціску на рэжым, а таксама па дасягненню галоўнай мэты — будаўніцтва новай дэмакратычнай Беларусі.

0 views

コメント


bottom of page