top of page

Кадравы рэзерв для Новай Беларусі


Падбор і прафесійная падрыхтоўка грамадзян Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформаў на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду


Эпоха Лукашэнкі плаўна падыходзіць да завяршэння.


Вайна і геапалітычныя працэсы, якія адбываюцца сёння ў рэгіёне, павялічваюць верагоднасць наступлення пераменаў у Беларусі раней, чым мы меркавалі.


Але ці гатовыя мы да іх?


Уявім, хутка або паступова трыццацігадовая аўтакратыя Лукашэнкі спыняе існаванне, і Беларусь, нарэшце, становіцца на шлях дэмакратыі. Надыходзіць пераходны перыяд фарміравання і рэарганізацыі інстытутаў улады.


Хто ў іх будзе працаваць?


Чыноўнікі і спецыялісты рэжыму пройдуць працэдуру люстрацыі — кампетэнтныя, якія не парушылі закон і правы суграмадзян, застануцца працаваць.


Аднак спецыялістаў спатрэбіцца куды больш. Паўстае пытанне, дзе іх узяць і як хутка падрыхтаваць, бо востры дэфіцыт кваліфікаваных кадраў створыць пагрозу для рэформаў і дэмакратычных пераўтварэнняў.


Паўстае і іншая праблема. Усе гэтыя гады, асабліва пасля 2020-га, супрацоўнікаў у дзяржустановы падбіралі, зыходзячы з іх лаяльнасці рэжыму, а не прафесіяналізму. Менеджмент вышэйшых органаў улады папросту прызначалі, часта без вопыту, прычым, да прыкладу, кіраўнік аддзела ў ведамстве аднаго кірунку мог стаць міністрам у зусім іншым.


Як следства, на ўсіх узроўнях дзяржкіравання чыноўнікі і кіраўнікі дэманструюць некампетэнтнасць, баяцца браць на сябе адказнасць і праяўляць ініцыятыву — уся сістэма працуе неэфектыўна.


У лістападзе 2022 года Народнае Антыкрызіснае ўпраўленне, Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і рух «За Свабоду» пры падтрымцы няўрадавых структур афіцыйна абвясцілі аб запуску маштабнай праграмы «Новыя кадры Новай Беларусі». Яе задача — падрыхтоўка будучых дзяржслужачых для краіны ў першы перыяд пасля змены ўлады.


На базе Варшаўскага ўніверсітэта, Венскай Дыпламатычнай акадэміі і іншых навучальных устаноў ЕС будуць абучаныя будучыя міністры і іх намеснікі, паслы і дарадцы, кіраўнікі дэпартаментаў урада і мясцовых органаў улады, адміністратары гарадскіх транспартных і камунальных упраўленняў.


Сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў выбудаваная па стандартах заходніх краін. Па меры праходжання адукацыйных курсаў і сертыфікацыі студэнтаў накіруюць на стажыроўкі ў еўрапейскія органы ўлады і дзяржкіравання, а пасля — унясуць у адзіны кадравы рэестр.


Такім чынам, каштоўнасныя арыенціры адукацыйнай праграмы будуюцца на трох базавых прынцыпах: незалежнасць, еўрапейскасць, дэмакратыя. Падаць заяўку на навучанне можа кожны паўналетні беларус, незалежна ад таго, супрацоўнічае ён са структурамі дэмсіл ці не: студэнтаў рыхтуюць да адміністрацыйнай, а не палітычнай працы.


У той жа час прыхільнасць дэмакратыі — галоўнае патрабаванне да суіскальнікаў нароўні з кампетэнтнасцю ў сваёй сферы і недатычнасці да злачынстваў рэжыму. Усё гэта, а таксама пажаданні кандыдатаў і іх вопыт будуць высвятляць пры анкетаванні і на гутарках, дадзеныя ўдзельнікаў праграмы будуць захоўвацца асобна з ужываннем шыфраванняў і сістэм бяспекі. Пасля працэдуры верыфікацыі студэнтам прызначаць схему навучання і практыкі, ўсталююць тэрміны іх праходжання.


Адзін толькі Варшаўскі ўніверсітэт падрыхтаваў за мінулыя 2 гады 45 спецыялістаў дыпламатычнага корпуса і апарата МЗС будучай Беларусі. У снежні залічаны яшчэ 15 слухачоў.


І гэта не мяжа. Мы толькі на пачатку шляху.


Comentarios


bottom of page