top of page

Каментарый НАУ з нагоды новага даклада УВКПЧ аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі


Крыніца: bbc.com
Крыніца: bbc.com

Мы дзякуем Упраўленню Вярхоўнага камісара па правах чалавека (УВКПЧ) за ўвагу да сітуацыі ў Беларусі і важную працу па дакументаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць грамадзянскага насельніцтва. Вельмі важна, што гвалт, уключаючы пераслед, усё часцей і часцей называецца сваім імем і правільна расцэньваецца як злачынствы супраць чалавечнасці.

НАУ азнаёмілася з апошняй справаздачай УВКПЧ і мяркуе, што ў дакуменце не надаецца дастатковай увагі асобным важным злачынствам рэжыму. Адсутнасць іх ацэнкі можа прывесці да адмовы ахвярам у справядлівым правасуддзі.

Варта адзначыць, што тысячы беларусаў былі вымушаныя бегчы з краіны з-за страху рэпрэсій, з прычыны пераследаў па палітычных падставах. 

Маштаб сітуацыі і колькасць беларусаў, якія сталі ахвярамі вымушаных уцёкаў з краіны, з'яўляецца важнай праблемай, якой не надаецца дастатковай увагі ў дакладзе УВКПЧ.

Прытрымліваючыся практыкі Міжнароднага крымінальнага суда, створаныя рэжымам умовы, якія вымушаюць грамадзян пакідаць Беларусь, фактычна кваліфікуюцца як злачынствы супраць чалавечнасці ў выглядзе дэпартацыі. 

Уяўляецца, што офіс пракурора МКС патэнцыйна можа ўсталяваць юрысдыкцыю для вывучэння сітуацыі, звязанай з магчымым учыненнем злачынства супраць чалавечнасці ў выглядзе дэпартацыі грамадзянскага насельніцтва Беларусі ў краіны-ўдзельніцы Рымскага статута.

НАУ выказвае асцярогі, што адсутнасць узгадак гэтага парушэння можа ў далейшым прывесці да адмаўлення дадзенай з'явы, яго як злачынства супраць чалавечнасці. 

Падрабязнае дакументаванне злачынстваў рэжыму неабходна для магчымасці далейшага прыцягнення вінаватых да адказнасці, таму мы працягваем збіраць і аналізаваць інфармацыю пра злачынствы Лукашэнкі і ягоных памагатых.

 

留言


bottom of page