top of page

Кангрэс ці дыктатура?



Ці гатовы мы адмовіцца ад дэмакратыі? Павел Латушка пра Кангрэс беларусаў


На нашых вачах Беларусь праходзіць адзін з найважнейшых гістарычных перыядаў. Фактычна пад пагрозу пастаўлена існаванне нашай дзяржаўнасці. Вызначаецца цывілізацыйны шлях далейшага развіцця беларускай нацыі і дзяржавы.


Зыходзячы з вышэйпададзенага камандай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення раней было прапанавана правядзенне Кангрэса беларусаў, на якім неабходна абмеркаваць і прыняць стратэгічныя рашэнні для абароны дзяржаўнасці і далейшага развіцця незалежнай Беларусі.


Зыходзячы з базавых прынцыпаў дэмакратыі ўяўляецца прынцыпова важным, каб пры падрыхтоўцы і правядзенні Кангрэса былі выкананы адкрытыя і дэмакратычныя працэдуры, сярод якіх неабходна вылучыць наступныя:


1. У Кангрэсе павінны прыняць удзел абраныя дэлегаты, якія прадстаўляюць беларускае грамадства. Усе іншыя формы не дазваляюць Кангрэсу мець прадстаўнічыя функцыі.


2. Парадак Кангрэса павінен папярэдне прайсці максімальна шырокае і публічнае абмеркаванне і быць вызначаны шляхам рэйтынгавага галасавання.


3. Для забеспячэння максімальнага прадстаўніцтва важна было б прадугледзець магчымасць удзелу ў Кангрэсе каля 1000 дэлегатаў.


4. Кангрэс павінен быць скліканы ў мэтах рэальнага аб'яднання грамадзянаў Беларусі для абароны беларускай дзяржаўнасці.


5. Рашэнні на Кангрэсе павінны прымацца прынцыпам атрымання адабрэння большасці дэлегатаў.


Для склікання Кангрэса мяркуем важным сфармаваць арганізацыйны камітэт, у які прапануецца ўключыць прадстаўнікоў палітычных і грамадзянскіх ініцыятыў. Рашэнне аб стварэнні аргкамітэта можа прыняць Каардынацыйную Раду.


Як грамадзянін Беларусі прапаную ўключыць у парадак дня Кангрэса наступныя пытанні:


1. Стварэнне Нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі.


2. Фарміраванне Нацыянальнага органа ўлады Беларусі.


Гатовы як палітык прайсці працэдуру абрання ў якасці кандыдата ў дэлегаты Кангрэса.


У мэтах надзялення Кангрэса функцыямі прадстаўнічага органа, максімальнага ўліку меркавання беларускага грамадства мы прапануем правядзенне Кангрэса на вышэйзгаданых прынцыпах.

Comentarios


bottom of page