top of page

Качанава новы «прэзідэнт»?



Качанава «прэзідэнт» Лукашэнкі


Лукашэнка, які больш за ўсё на свеце баіцца страціць уладу відавочна часта задумваўся пра тое, як будзе функцыянаваць сістэма, якая будавалася ім 28 гадоў, у выпадку яго недзеяздольнасці або гібелі. Звяртаю ўвагу, што гэтыя тэрміны ўведзены самім дыктатарам.


І, як мы бачым, адказ на гэтае пытанне ён хутчэй за ўсё сам сабе ўжо даў.


Справа ў тым, што ў выпадку недзеяздольнасці дыктатара ў адпаведнасці з артыкулам 881 лукашэнкаўскай Канстытуцыі яго паўнамоцтвы да прынясення прысягі новым прэзідэнтам пераходзяць да старшыні Савета Рэспублікі. На дадзены момант — гэта Наталля Качанава.


А вось у выпадку гібелі Лукашэнкі ў выніку замаху на ягонае жыццё, здзяйснення акта тэрарызму, ваеннай агрэсіі, з прычыны іншых дзеянняў гвалтоўнага характару, у адпаведнасці з тым жа артыкулам, як вы думаеце да каго пераходзяць ягоныя паўнамоцтвы? Да Рады Бяспекі, але пад старшынствам усё той жа Качанавай.


Па сцэнарыю, які малюе для сябе дыктатар, да новых прэзідэнцкіх выбараў у перыяд да 70 дзён з дня адкрыцця вакансіі (арт. 81 канстытуцыі) Качанава будзе стаяць каля руля краіны.


Паспрабуем прааналізаваць магчымыя дзеяньні рэжыму, каб быць гатовым супрацьдзейнічаць ім.


У першым выпадку, у выпадку недзеяздольнасці дыктатара — Качанава паспрабуе з дапамогай кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігара Сяргеенкі атрымаць усю паўнату ўлады для дасягнення сваёй галоўнай мэты — правядзення прэзідэнцкіх выбараў па ўжо неаднаразова адпрацаваным сцэнары з непазбежнай фальсіфікацыяй вынікаў і прыгнечаннем любых пратэстаў.


А для гэтага ёй жыццёва неабходна будзе падтрымка прадстаўнікоў сілавога блока — Вальфовіча, Церцяля і хутчэй за ўсё Шэймана. Пры гэтым звязак Шэйман-Галаўчанка будзе хутчэй за ўсё настойваць на беларускацэнтрычным кандыдаце і можа ўступіць у канфлікт з Вальфовічам, які будзе адстойваць цалкам прарасійскага кандыдата.


Асноўнай прычынай такога магчымага канфлікту з'яўляецца непазбежная страта Шэйманам кантролю над эканамічнай складовай у выпадку захопу ўлады ў Менску прадстаўніком алігархічнай бюракратыі Крамля. Т.зв. Міністр замежных спраў Алейнік і т.зв. кіраўнік Нацбанка Калаўр хутчэй за ўсё падтрымаюць Шэймана, т.я. пазіцыянуюць сябе прыхільнікамі захавання абмежаванага суверэнітэту, але ў саюзе з Расіяй.


Падтрымка Вальфовіча ў гэтым канфлікце Церцелем і Кубраковым значна ўмацуе пазіцыі апошняга і хутчэй за ўсё падцягне членаў Саўбеза, якія сумняваюцца.


Але, калі ж Качанавай не ўдасца дамовіцца з сілавым блокам, найперш з Вольфавічам, то ён безумоўна можа скарыстацца пры падтрымцы Крамля сваім асноўным козарам — значным воінскім кантынгентам Узброеных сіл Расіі, які знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.


У выпадку, калі дуэт Качанава-Сяргеенка дамовяцца, то яны будуць мець мэту — правядзенне кантраляваных выбараў, захаваўшы пераемнасць сістэмы, у тым ліку накіраванай на ўмацаванне інтэграцыі з Расіяй.


У выпадку ж сцэнара гібелі Лукашэнкі ў выніку замаху на ягонае жыццё, здзяйснення акта тэрарызму, ваеннай агрэсіі ці іншых дзеянняў гвалтоўнага характару «першую скрыпку» будзе іграць усё ж Вальфовіч. Асноўная прычына — неадкладнае ўвядзенне надзвычайнага або ваеннага становішча.


Натуральна, што пры такім развіцці сітуацыі Качанава і Сяргеенка і астатнія прадстаўнікі ўмоўна грамадзянскага блока будуць пастаўлены ва ўмовы «простых выканаўцаў» рашэнняў Савета бяспекі.


Старшынства Качанавай у дадзеным органе ў гэтым выпадку будзе фармальным, т.я. Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі пад кіраўніцтвам генералаў Вальфовіча і Муравейкі зможа забяспечыць нейтралізацыю спроб Качанавай замкнуць на сябе ўсю паўнату ўлады.


У такой сітуацыі Сяргеенка, хутчэй за ўсё, зойме нейтральную пазіцыю, а Шэйман і Галоўчанка страцяць магчымасць прапіхнуць сваю крэатуру і будуць спрабаваць дамовіцца хутчэй аб «адчэпных» у выглядзе матэрыяльных выгад.


Калі іншыя прадстаўнікі сілавога блока — Кубракоў і Церцель не падтрымаюць Вальфовіча, то можа быць рэалізаваны і зусім сцэнар увода альбо выкарыстання расійскіх войскаў у дапамогу Вальфовічу.


Усе астатнія члены Савета бяспекі зоймуць пазіцыю чакання з надзеяй захаваць свае пасады пры любым развіцці сітуацыі. Але ёсць верагоднасць таго, што Савет бяспекі падзеліцца на 2 лагеры.


У першым, пад кіраўніцтвам Вальфовіча, выступяць так званыя генпракурор Швед, старшыні КДБ і КДК — Церцель і Герасімаў, міністр абароны Хрэнін, Міністр унутраных спраў Кубракоў, міністр па надзвычайных сітуацыях Сіняўскі, старшыні следчага і памежнага камітэтаў Гара і Лапо, начальнік Генштаба ўзброеных Гулевіч.


У другім лагеры, які ўзначальвае Качанава, апынуцца хутчэй за ўсё прэм'ер-міністр Галоўчанка пры актыўнай падтрымцы Шэймана, старшыні Палаты прадстаўнікоў і Вярхоўнага суда Андрэйчанка і Сукала, кіраўнік адміністрацыі Сяргеенка, старшыня Нацбанка Калаўр, міністр замежных спраў Алейнік, а таксама старшыня дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Пантус.


Ацэньваючы магчымыя варыянты транзіту, якія існуюць у галаве прыхільнікаў рэжыму, важна разумець, што ў любым выпадку гэта змяінае гняздо, якое пакуль яшчэ кантралюецца дыктатарам. Але без яго працэсы ўнутры рэжыму могуць набыць цэнтрабежны характар, што нам важна ўлічваць у сваіх планах транзіту ўлады да беларускага народа.


Але галоўнае — рыхтаваць свой сцэнар транзіту, заснаваны на трох інструментах: унутраная сіла, узброеныя фарміраванні, якія змагаюцца сёння за вызваленне Украіны і міжнародная падтрымка беларускага народа.

Commentaires


bottom of page