top of page

Лукашэнка заблытаўся ў выбудаванай ім сістэме ўлады



Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан распавёў у эфіры «Еўрарадыё» пра тое, як дыктатар плануе свой транзіт улады і хто будзе пасля яго.

«Зразумела, што так званы Усебеларускі народны сход, які ствараўся для транзіту ўлады Лукашэнкі, з цягам часу стаў выкарыстоўвацца для іншых мэтаў і нават аказаўся забытым. І вось цяпер яго ізноў "дасталі", каб надаць вагу гэтаму органу. Дзеля чаго?

Адна з версій: Лукашэнка часта задумваецца пра Дзмітрыя Крутога (кіраўніка адміністрацыі). Дыктатар шмат разоў абмяркоўваў ідэю — як зрабіць так, каб у новага прэзідэнта не было моцнай вертыкалі ўлады, падобнай да лукашэнкаўскай».

Калі транзіт улады адбудзецца праз т.зв. УНС, гэта будзе на карысць Крутога

«Дзмітрый Круты цяпер актыўна піярыцца падчас марафону "Адзінства". Ён ездзіць па гарадах і выступае з палітычнымі мэсэджамі, кажучы, напрыклад, пінчукам, што сам паходзіць з Пінска. Гэта выглядае як спроба спадабацца людзям. У выніку мы назіраем дзве электаральныя кампаніі: масіраваны піяр Лукашэнкі і паралельны піяр Крутога».

Лукашэнка не забыў урокі транзіту ўлады ў Казахстане

«Дыктатар хоча, каб новы прэзідэнт не меў занадта вялікай улады. У гэтым кантэксце Круты падыходзіць на такую ролю. Лукашэнка імкнецца ўмацаваць сваю легітымнасць праз "бязвыбары" і толькі пасля гэтага рэалізаваць транзіт улады, падаючы гэта як "мудры ўчынак". Для яго гэта мае вялікае значэнне».

 

Comments


bottom of page