top of page

Лукашэнка шантажуе Швейцарыю


Тры пытанні ад Паўла Латушкі кіраўніку МЗС Швейцарыі ў сувязі з прызначэннем новага амбасадара ў Беларусі і сітуацыяй з палітвязнем Наталляй Хершэ


30 снежня палітзняволеная грамадзянка Швейцарыі Наталля Херше абвясціла галадоўку ў магілёўскай турме. 31 студзеня мы даведаліся пра тое, што Швейцарыя накіроўвае ў Беларусь новага амбасадара — Крысцін Хонегер-Залатухін, якая ўручыць Лукашэнку даверчыя граматы.

У сувязі з гэтым у нас ёсць тры важныя пытанні да кіраўніка швейцарскага МЗС Іньяцыа Касіса:


1) Ці былі дасягнуты якія-небудзь поспехі ў справе абароны Наталлі Херше папярэднім паслом — Клодам Альтерматтом? І якія крокі ў гэтым кірунку плануе распачаць МЗС Швейцарыі з прызначэннем новага пасла?


2) Ці ўсведамляеце вы, што Ваша грамадзянка знаходзіцца ў закладніках Лукашэнкі, які катуе яе з адной-адзінай мэтай — праз шантаж дамагчыся ўласнага прызнання на міжнароднай арэне, атрымаўшы даверчыя граматы ад амбасадара еўрапейскай краіны? Ці разумееце Вы, што гэтыя граматы будуць уручаны не кіраўніку дзяржавы, а тэрарысту?


3) Ці Вядомая Вам пазіцыя самой Наталлі Херше — ці падтрымлівае Ваша грамадзянка уручэнне даверчых грамат тэрарысту Лукашэнка, стаўленне да якога яна выказала выразна і ясна?


Ледзь больш месяца назад Швейцарыя падтрымала санкцыі Еўрасаюза супраць рэжыму Лукашэнкі. Цяпер жа яна гатовая прызнаць гэты рэжым, фактычна зачыняючы адно вока на яго бязмежжа і паддаючыся на яго шантаж.


Скажыце, спадар Кассис, зачыніўшы адно вока цяпер, як доўга Вы прадержыце адкрытым другое? І як пасля гэтага Вы будзеце глядзець у вочы Наталлі Херше і ўсім беларусам?

Comments


bottom of page