top of page

Магчымасць быць гатовымі да перамен


Юрась Губарэвіч: Адказны па пытаннях рэгіянальнага развіцця

Адказны ў НАУ за рэгіянальнае развіццё Юрый Губарэвіч у эфіры канала «Белсат News».

Кадравы рэзерв — праграма падрыхтоўкі адміністратараў на розныя пасады ў сістэме дзяржаўнага кіравання. І гэта не толькі пра цэнтральны апарат, розныя міністэрствы і ведамствы, але і рэгіянальнае кіраванне.

Таму што калі ў Беларусі адбудуцца змены, будуць патрэбныя новыя людзі, якія не запятнаныя ў тых злачынствах, якія зараз робіць рэжым Лукашэнкі: якія не звальнялі падначаленых за палітычныя погляды, не арганізоўвалі фальсіфікацыю на выбарах.

Але ў некаторых сферах будзе патрэбная татальная замена. І гэтых людзей неабходна будзе аднекуль браць і, пажадана, каб гэтыя людзі былі падрыхтаванымі, каб яны разумелі, як працуе дзяржаўная сістэма, як прымаюцца рашэнні, як кіраваць калектывамі.

Выбудавана цэлая сістэма падрыхтоўкі. Але перадусім важна знайсці ініцыятыўных людзей, якія бачаць сябе ў гэтай сістэме, якія хацелі б прыйсці на дзяржаўныя пасады, быць часткай пераменаў, ажыццяўляць дзяржаўную палітыку. Новую і дэмакратычную палітыку.

Кадравы рэзерв дапамагае Беларусі і беларусам. Гэта ўнёсак у будучыню і магчымасць для дэмакратычных сіл Беларусі прыйсці да перамен у краіне падрыхтаванымі.


Comentarios


bottom of page