top of page

НАУ праводзіць кансультацыі з МЗС ЕС


Павел Латушка
Павел Латушка Крыніца: НАУ-медыя

Прадстаўнікі МЗС Літвы, Латвіі і Эстоніі лічаць рэжым Лукашэнкі агрэсарам і зыходзяць з неабходнасці яго адказнасці за агрэсію супраць Украіны


Павел Латушка і каманда НАУ правялі кансультацыі з міністрамі замежных справаў Швецыі, Польшчы, намеснікамі міністраў замежных справаў Чэхіі, Люксембурга, прадстаўнікамі МЗС Францыі, а таксама Вялікабрытаніі.


У ходзе кансультацый, якія адбыліся сёння з намеснікамі міністраў замежных спраў Эстоніі і Літвы, а таксама паслом Латвіі, адзначана:


  1. Партнёры разглядаюць дзеянні рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны як саўдзел у агрэсіі.

  2. Тэма палітычных рэпрэсій з'яўляецца адной з ключавых для гэтых краін у выпрацоўцы нацыянальных пазіцый і абмеркавання прымаемых санкцый у дачыненні да рэжыму на ўзроўні ЕС.

  3. Указаныя краіны выступаюць за максімальную сінхранізацыю санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі.

  4. Прапановы рэжыму аб наладжванні дыялогу з ЕС разглядаюць як фальшывыя.


У ходзе кансультацый партнёры адзначылі, што акупацыя Узброенымі сіламі Расіі тэрыторыі Беларусі — ключавая пагроза для бяспекі як Украіны, так і Літвы, Латвіі, Эстоніі, а таксама рэгіянальнай бяспекі ў цэлым. Прадстаўнікі гэтых краін падтрымліваюць тэзу аб дэакупацыі тэрыторыі Беларусі.


Павел Латушка таксама праінфармаваў аб кампаніях НАУ па прызнанні Беларусі часова акупаванай тэрыторыяй, "Punish Putin's Puppet" і "Ні цэнта на вайну".


У бліжэйшы час адбудуцца сустрэчы членаў каманды НАУ з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША, а таксама МЗС іншых краін ЕС для выпрацоўкі стратэгіі дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Comentarios


bottom of page