top of page

Не будзе ніякага вяртання ў 2019-ы год


Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан паспрачаўся з экс-спікерам Каардынацыйнай Рады Андрэем Ягоравым наконт вартасці прызнання Лукашэнкі

Прапанова прызнання рэжыму, якая прагучала падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні, — нерэалістычная. Гэты тэзіс можа выкарыстоўвацца як крытыка дзейнасці дэмакратычных сілаў Беларусі, але ўзнікае пытанне, чаму прапанова не гучала раней? Заклік прызнаць Лукашэнку з'явіўся толькі пасля прыняцця даволі моцных санкцый, якія сур'ёзна паўплывалі на палітыку рэжыму.

Мы заўсёды заклікалі да яшчэ больш моцнага ціску і дайшлі да той кропкі: Лукашэнка пачаў вызваляць палітвязняў, адвёў войскі, увёў бязвізавы рэжым. Такія дзеянні рэжыму пачаліся пасля працы дэмакратычных сілаў, што дэманструе нашу суб'ектнасць. Лукашэнка на ўсё гэта рэагуе.

Казаць пра нейкую лібералізацыю ў Беларусі — немагчыма

Узровень рэпрэсій падвышаецца, тысячы крымінальных спраў на беларусаў. І тым часам гучаць заклікі да прызнання Лукашэнкі і легітымнасці таго, што адбываецца ў Беларусі.

Мы бачым, як апошнія санкцыі паўплывалі на змену палітыкі Лукашэнкі. Гэта азначае, што нашая стратэгія супраць рэжыму працуе. Далей мы зможам дасягнуць нашых мэтаў, і рэжым можа першы пайсці на саступкі.

 

Comentarios


bottom of page