Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан паразважаў у эфіры Еўрарадыё пра жорсткія санкцыі, дыскрымінацыю беларусаў і ці збіраецца Захад цалкам адмежавацца ад Беларусі.
Калі паглядзець глабальна, мы маем наступнае: 29 чэрвеня ЕС увёў 7-ы санкцыйны пакет. Праз 3 дні Лукашэнка заявіў, што гатовы вызваліць сваіх «праціўнікаў». 13 ліпеня ён жа загадвае адвесці войскі з мяжы Украіны. Праз 4 дні старшыня МЗС Рыжанкоў, у якога бабуля і матуля полькі, анансуе безвіз для 35 еўрапейскіх краінаў. Гэта не выглядае супадзеннем.
Чаму еўрапейскія краіны абмяжоўваюць простых беларусаў?
Як беларус, я не магу гэта падтрымліваць, але логіка рашэнняў Літвы і Латвіі — бяспека. Яны вельмі хвалююцца наконт агрэсіі, спецслужбаў Лукашэнкі. Там невялікае насельніцтва і шмат расейскамоўных, якія глядзяць крамлёўскую прапаганду. І, гледзячы на гэта, палітыкі краінаў Балтыі прынялі, на жаль, жорсткія і непрыемныя для нас рашэнні.
Ці гэта крок, што стаўленне да беларусаў будзе як да расейцаў?
Еўрапейскія краіны разумеюць, хто такія беларусы і хто такія расейцы. Робяцца захады, медыйная праца, кантакты з палітыкамі ЕС, каб даваць ясны мэсэдж, што беларусы — гэта не расейцы і не агрэсары. Калі Беларусь не ўвядзе сваё войска ва Украіну — нічога не зменіцца.
Comments