top of page

Павел Латушка абмеркаваў супрацоўніцтва на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ

Павел Латушка з старшынёй польскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ і старшынёй Камітэта па справах ЕС Сейма Польшчы Агнешкай Памаскай. Варшава, Польшча, 2026. Фота: НАУ-медыя
Павел Латушка з старшынёй польскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ і старшынёй Камітэта па справах ЕС Сейма Польшчы Агнешкай Памаскай. Варшава, Польшча, 2026. Фота: НАУ-медыя

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка сустрэўся са старшынёй польскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ і старшынёй Камітэта па справах ЕС Сейма Польшчы Агнешкай Памаскай

У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў рамках ПАРЕ. Павел Латушка, як член дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ, падзякаваў польскай дэлегацыі за падтрымку прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі ў Асамблеі і выказаў спадзяванне на працяг актыўнага супрацоўніцтва, адзначыўшы вядучую ролю польскай дэлегацыі як аднаго з ключавых партнёраў у прасоўванні беларускай павесткі на міжнароднай пляцоўцы. 

Павел Латушка падрабязна праінфармаваў аб бягучай працы дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ, а таксама аб прынятых па ініцыятыве беларускага боку дакументах у ПАРЕ і ўнесеных у іх папраўках, падрыхтаваных прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі. 

Асобная ўвага была нададзена абмеркаванню пытання прызначэння новага генеральнага дакладчыка па Беларусі ў ПАРЕ замест завяршыўшага свой мандат дэпутата польскага Сейма Рышарда Петру.

Лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» таксама расказаў аб дзейнасці Каардынацыйнай Рады, уключаючы падрыхтоўку да будучых выбараў, якія пройдуць з 11 па 17 мая гэтага года. 

Як кіраўніцы камісіі па справах Еўрапейскага саюза Сейма Польшчы, Павел Латушка прадставіў стратэгію Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і большасці Каардынацыйнай Рады па пытаннях узаемадзеяння з Еўрасаюзам. Ён падкрэсліў важнасць захавання і ўзмацнення падтрымкі з боку Еўрапейскага саюза, а таксама працягу палітыкі ціску на рэжым з мэтай дасягнення сістэмных, а не касметычных змен у Беларусі. 

У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя аб працягваючыхся рэпрэсіях з боку рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народа як унутры краіны, так і за яе межамі. 

Асобна падкрэслена важнасць далейшай падтрымкі беларускага грамадства, якое застаецца ключавым фактарам дэмакратычных змен у Беларусі.

Бакі пацвердзілі гатоўнасць да далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння і каардынацыі намаганняў на міжнародным узроўні ў падтрымку дэмакратычных пераўтварэнняў і абароны правоў чалавека ў Беларусі.


Comments


bottom of page