top of page

Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі



Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі, а таксама выступіў у Нямецкай радзе па знешняй палітыцы


Галоўнай мэтай усіх сустрэч з’яўлялася вызначэнне магчымых канкрэтных крокаў з боку ўрада Германіі па захаванні незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі.


Былі абмеркаваныя:

  • канкрэтныя крокі па недапушчэнні размяшчэння групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі;

  • магчымасць супрацоўніцтва нямецкіх органаў выканаўчай і заканадаўчай улады з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі;

  • стратэгія дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі;

  • прыярытэтныя інструменты ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай спыніць яго падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны;

  • падыходы да новых персанальных санкцый і крымінальнага пераследу Лукашэнкі і яго атачэння за злачынствы супраць беларускага народа і ваенныя злачынствы супраць украінскага народа;

  • супрацьдзеянне магчымым планам рэжыму па размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі;

  • ініцыятыва Украіны па накіраванні місіі міжнародных назіральнікаў на беларуска-украінскую мяжу.

Comentários


bottom of page