«Напэўна, ужо хутка будуць караць толькі за тое, што ты нарадзіўся на гэтым свеце і дазволіў сабе крытыкаваць Лукашэнку»
Кіраўнік НАУ Павел Латушка — пра чарговую узбуджаную супраць яго крымінальную справу.
— Перш за ўсё, хачу пажадаць усім нам, каб мы як мага хутчэй распачалі крымінальныя справы супраць сапраўдных злачынцаў — Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў, якія здзяйсняюць рэальныя, а не выдуманыя крымінальныя дзеянні.
— Новая справа — гэта адказ камандзе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і асабіста мне за прынцыповую пазіцыю і настойлівасць у неабходнасці прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. І гэтая адказнасць немінуча наступіць.
— У 2012 годзе Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» упершыню атрымала ўзнагароду на самым прэстыжным у свеце міжнародным Канскім кінафестывалі за фільм па творы Васіля Быкава «ў тумане». І я памятаю, колькі намаганняў прыкладала адміністрацыя Лукашэнкі, каб прымусіць мяне адмовіцца ад здымак гэтага фільма.
— Гэта сталінскі рэжым, сталінскія часы, якія наступілі ў нашай краіне. Але падобныя дзеянні Генпракуратуры мяне ні ў якім разе не дэматывуюць. Наадварот, яны матывуюць мяне змагацца. І пра гэта ўчора я казаў у Брусэлі. І пра гэта я буду казаць усім палітыкам, як і ў кіраўніцтву ЮНЕСКА аб масавых рэпрэсіях у дачыненні да дзеячаў беларускай культуры — злачынствы супраць беларускага народа павінны быць пакараныя.
— Я веру ў беларусаў і ўпэўнены, што мы пераможам. Жыве Беларусь!
Comments