top of page

Павел Латушка і пасол Швецыі Стэфан Гуллгрен


Павел Латушка і пасол Швецыі Стэфан Гуллгрен
Павел Латушка і пасол Швецыі Стэфан Гуллгрен Крыніца: НАУ-медыя

Паслы Швейцарыі і Швецыі праінфармаваныя аб пазіцыі дэмакратычных сіл у дачыненні да так званага «рэферэндуму»


Падчас сустрэч з пасламі Павел Латушка пазначыў стратэгічныя напрамкі дзейнасці каманды НАУ па ціску на рэжым у мэтах выканання патрабаванняў беларускага грамадства: непрызнанне Лукашэнкі, прызнанне яго крымінальным злачынцам і санкцыйны ціск.


Асаблівая ўвага была ўдзелена маючаму «рэферэндуму» і неабходнасці выпрацоўкі адзінай пазіцыі дэмакратычных краін у дачыненні да непрызнання дадзенага плебісцыту ва ўмовах поўнага падаўлення асноўных правоў і свабод, масавых рэпрэсій у Беларусі і немагчымасці нацыянальнага і міжнароднага назірання за волевыяўленнем беларускага народа.


Таксама на сустрэчы з паслом Швейцарыі была закранута пытанне палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ.


Амбасадар Швецыі ў сваю чаргу пацвердзіў, што яго краіна заўсёды паслядоўна выступала ў падтрымку патрабаванняў беларускага грамадства, прымянення санкцый як адказнасці за парушэнні правоў і свабод беларусаў.


Асобна Павел Латушка пазначыў праблему пагрозы незалежнасці Беларусі ва ўмовах эскалацыі крызісу паміж Расеяй і Украінай. Адзначана, што тэма Беларусі не павінна сыходзіць на другі план, нягледзячы на міжнародную абстаноўку, якая склалася.

Comments


bottom of page