top of page

Падляскае ваяводства падтрымлівае развіццё беларускай культуры


Легалізацыя беларускага бізнесу, адкрыццё Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, вырашэнне праблем беларускай дыяспары ў Польшчы — асноўныя тэмы, закранутыя ў рамках сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з маршалкам Падляскага ваяводства Артурам Касіцкім, якая адбылася 15 студзеня ў Беластоку.

Падчас сустрэчы Павел Латушка падзякаваў за прынятае рашэнне аб адкрыцці Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і адзначыў значнасць дзейнасці такой арганізацыі. Акцэнтаваная важнасць прыняцця гэтай пастановы менавіта ўладамі Польшчы, што падкрэслівае запатрабаванасць стварэння беларускага культурнага інстытута ў рэгіёне і будзе спрыяць далейшаму развіццю беларускай культуры ў Падляскім ваяводстве. У ваяводстве гістарычна пражывае найбуйнейшая група этнічных беларусаў, якая ў апошнія гады пашырылася і дзясяткамі тысяч беларусаў, якія вымушана пакінулі Беларусь.

Будучы паслом Беларусі ў Польшчы, Павел Латушка ў 2008 годзе адкрываў культурны цэнтр Беларусі ў Беластоку як дыпламатычную ўстанову, аднак у наступным рэжым Лукашэнкі прыняў рашэнне аб пераносе культурнага цэнтра ў Варшаву, гэты цэнтр практычна не функцыянуе.

У бягучы момант створана юрыдычная асоба культурнага цэнтра і адкрыты разліковы рахунак. Маршалак праінфармаваў, што з бюджэту ваяводства сёлета плануецца вылучыць звыш 340 тысяч еўра на дзейнасць культурнага цэнтра. Цэнтр будзе ўзначальваць Анатоль Вап, прадстаўнік беларускай этнічнай меншасці ў Польшчы.

Павел Латушка праінфармаваў аб тым, што ў Падляскім ваяводстве, паводле дадзеных польскай статыстыкі, дзейнічае 731 кампанія з беларускім удзелам — па дадзеным параметры ваяводства займае другое месца ў Польшчы. У адказ на прапанову Паўла Латушкі маршалак пацвердзіў зацікаўленасць у правядзенні асобнага мерапрыемства, арыентаванага на малы бізнес рэгіёна, для абмеркавання праблемных пытанняў, звязаных з легалізацыяй бізнесу, узаемадзеяння з банкаўскімі структурамі і іншых.

У ходзе сустрэчы таксама былі абмеркаваныя пытанні выкарыстання сродкаў Еўрапейскага саюза, якія раней вылучаліся на трансгранічнае супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы. У сувязі з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі гэтая фінансавая падтрымка была спыненая. Ваяводства звярнулася ў Еўрапейскую камісію з прапановай змяніць заканадаўства для таго, каб сродкі маглі быць выкарыстаныя на патрэбы рэгіёну і арыентаваныя на беларускую этнічную меншасць і дыяспару, якая пражывае тут, а таксама падтрымку культурных, эканамічных, сацыяльных, грамадскіх і іншых праектаў. Дасягнута дамоўленасць, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет прапануе ў рамках кансультатыўнай групы «Беларусь-ЕС» падтрымаць дадзеную ініцыятыву мясцовых органаў улады.

Падчас сустрэчы былі закранутыя пытанні адукацыі на беларускай мове і стыпендый выбітным дзеячам беларускай культуры, якія маглі б быць прафінансаваныя з сродкаў Падляскага ваяводства. Была атрымана папярэдняя згода маршалка ваяводства вылучыць такія сродкі ў сувязі з тым, што беларускія дзеячы культуры падвяргаюцца рэпрэсіям. Павел Латушка працягне прасоўванне дадзенага пытання сумесна з прадстаўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Алінай Коўшык.

Дасягнута дамоўленасць аб тым, што маршалак будзе гатовы разгледзець прапанову аб правядзенні стажыровак у рамках праекта «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» ва ўпраўленні маршалка.

Σχόλια

Δεν ήταν δυνατή η φόρτωση των σχολίων
Φαίνεται πως υπήρξε τεχνικό πρόβλημα. Δοκιμάστε να επανασυνδεθείτε ή να ανανεώσετε τη σελίδα.
bottom of page