top of page

Пазіцыя Паўла Латушкі і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення адносна сітуацыі ў Каардынацыйнай радзе


У сувязі з ініцыяванай шэрагам членаў Каардынацыйнай рады петыцыяй з патрабаваннем распусціць другі склад Каардынацыйнай рады Беларусі «ў сувязі з крызісам рэпутацыі» лічым важным пазначыць сваю прынцыповую пазіцыю па дадзеным пытанні.

  • Мы лічым, што прычына крызісу ў КР другога складу была закладзена яшчэ на этапе яго рэфармавання праз працэдуру дэлегавання.

  • Мы выступаем за прамыя выбары ў Каардынацыйную раду без квот для дэлегавання і ўскладнення выбарчай працэдуры ў выглядзе трох галасоў у выбаршчыкаў. Прамыя выбары з'яўляюцца найбольш дэмакратычным падыходам у фарміраванні трэцяга складу Каардынацыйнай Рады.

  • Лічым неабходным ажыццявіць арганізацыйную і тэхнічную падрыхтоўку да выбараў у самыя кароткія тэрміны.

  • Мы выступаем за тое, каб рашэнне аб выбарах у КР было прынята аргкамітэтам, які складаецца з розных актараў дэмакратычных сіл Беларусі. Мяркуем важным, каб рашэнне аргкамітэта было зацверджана Святланай Ціханоўскай.

  • Мы лічым, што захаванне Каардынацыйнай рады як прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл Беларусі і павышэнне эфектыўнасці працы дадзенага інстытута з'яўляецца адной з прыярытэтных задач для ўсяго дэмакратычнага руху.

  • Мы працягваем паслядоўна настойваць на правядзенні прамых выбараў у трэці склад Каардынацыйнай рады і заклікаем партнёраў па дэмакратычным руху падтрымаць гэты падыход.

16 снежня 2023 года

Commentaires


bottom of page