top of page

Паляванне на карніка



Міжнародны пераслед


Павел Латушка, прадстаўнік пераходнага Кабінета Беларусі, і юрысты НАУ аб міжнародным пераследзе падазраваных у катаваннях беларусаў.

З 2020 — га года праваабаронцы зафіксавалі ў Беларусі максімум катаванняў у Еўропе за ўвесь 21 стагоддзе-больш за тысячу выпадкаў.


Як пакараць сілавікоў-садыстаў?


Спосабаў тры: міжнародныя трыбуналы, нацыянальная і універсальная юрысдыкцыі. Першы спосаб занадта складаны і доўгі (патрэбныя гады). Другі - немагчымы у Беларусі (рэжым не мае на вінаватых). Застаецца універсальная юрысдыкцыя. Праца ў яе рамках магчымая як на міжнародным, так і нацыянальным узроўнях.


Разбяром першы ўзровень і прадставім стратэгію ад нашых юрыстаў.


Такім чынам, галоўнае юрыдычнае абгрунтаванне пераследу — артыкул 5 Канвенцыі супраць катаванняў. Выкарыстоўваць яе складана: рэжым не выдае вінаватых краінам, дзе ў тэорыі гатовыя выкарыстаць дакумент.


Нават калі злачынец апынецца ў такой краіне, павінна супасці шмат фактараў. Вось галоўныя з іх:

  • пацярпелы апазнаў падазраванага;

  • знаходзіцца ў той жа краіне, што і падазраваны;

  • пацярпелы не баіцца заявіць аб злачынстве;

  • знаходзіць гатовага ўзяцца за справу адваката, складае заяву аб распачынанні справы і перадае праваахоўнікам;

  • у паліцыі і пракуратуры справе даюць ход у той тэрмін, калі падазраваны яшчэ ў краіне.

Але можна паставіць больш рэальную мэту: дамагчыся міжнароднага вышуку падазраванага. Плюсы такога рашэння:

  • няма тэрміну даўнасці;

  • падазраваны не зможа выехаць з Беларусі і, магчыма, Расеі (у адрозненне ад санкцый, калі даступныя ўсе рэгіёны, акрамя ЗША і ЕЗ) і рызыкуе быць затрыманым Інтэрполам;

  • прысутнасць падазраванага ў краіне распачынання справы не з’яўляецца неабходным

  • задакументаваных дадзеных аб катаваннях дастаткова;

  • бестэрміновасць абвінавачванняў будзе стымуляваць выдаць вінаватых для зняцця санкцый з Беларусі.


Салідарнасць дэмакратый


Разбяром другі інструмент — крымінальны пераслед у асобных краінах, напрыклад, калі падазраваныя апынуцца на іх тэрыторыі.


Наколькі гэта рэальна?


Германія і Іспанія ўжо маюць у сваёй судовай практыцы ўдалыя прыклады правасуддзя ва ўніверсальнай юрысдыкцыі, у рамках якой разглядаюць і справы аб катаваннях. Вялікабрытанія перспектыўная, так як яе прававая сістэма дазваляе падаваць заявы ў універсальнай юрысдыкцыі без наяўнасці ў пацярпелага або падазраванага цеснай сувязі са Злучаным Каралеўствам.


Згаданыя дзяржавы падпісалі Канвенцыю супраць катаванняў і палітычна прызнаюць рэжым Лукашэнкі злачынным. Аднак на іх тэрыторыі пакуль няма адкрытых крымінальных спраў аб катаваннях у Беларусі.


НАУ актыўна кансультуецца з юрыстамі і праваахоўнікамі гэтых краін. Нашы партнёры гатовыя працаваць з намі на пераадоленне адміністрацыйных перашкод, каб адкрыць такія справы ў будучыні стала прасцей.


Пакуль жа найбольш рэалістычным выглядае супрацоўніцтва з Польшчай і Літвой. Гэтыя дзве краіны найбольш актыўна падтрымліваюць ідэю пакараць вінаватых у рэпрэсіях і, калі з Польшчай яшчэ патрабуецца прапрацоўка законаў, то ў Літве ўжо ёсць, прынамсі, адна адкрытая крымінальная справа паводле матываў катаванняў прыхільнікаў дэмакратыі беларускімі сілавікамі.


Калі вы можаце апазнаць кагосьці са злачынцаў, маеце якія-небудзь доказы іх дачынення, гатовыя супрацоўнічаць са следствам і даць паказанні ў літоўскай паліцыі — звяжыцеся з юрыстамі НАУ праз чат-бот: @nau_by_bot


Магчыма, менавіта вашае паведамленне дапаможа абвясціць у вышук сілавікоў рэжыму, якія маюць дачыненне да садызму або перавышэння паўнамоцтваў.


У якасці аднаго з прыярытэтаў дзейнасці прадстаўніка пераходнага Кабінета Беларусі Паўла Латушкі з’яўляецца крымінальны пераслед падазраваных у катаваннях беларусаў.

Commentaires


bottom of page