top of page

Персанальныя санкцыi


Забарона на ўезд у краіны ЕС асобам, якія знаходзяцца пад санкцыямі


«Суддзі», якія знаходзяцца ў санкцыйных спісах, не могуць заехаць на тэрыторыю краін ЕС. Таксама да іх могуць прымяняцца фінансавыя абмежавальныя меры. Іх спіс будзе служыць падставай для пераследу ўключаных у яго «суддзяў» у адпаведнасці з універсальнай юрысдыкцыяй і прымянення да іх іншых санкцый.


Філатаў Максім Юр'евіч


Будучы на пасадзе суддзі лідскага гарадскога суда Максім Філатаў нясе адказнасць за шматлікія палітычна матываваныя рашэнні суда ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў, у тым ліку вынясенне прысуду ў выглядзе 5 гадоў турмы Вітольду Ашурку, які быў прызнаны палітвязнем, а 21 траўня 2021 года быў забіты ў шклоўскай калоніі.





Запаснік Марына Святаславаўна


На пасадзе намесніка старшыні суда Ленінскага раёна г. Мінска Марына Запаснік нясе адказнасць за шматлікія палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да мірных пратэстуючых, у тым ліку вынясенне прысудаў актывістам Уладзіславу Зяневічу, Вользе Паўлавай, Вользе Класкоўскай, Віктару Барушку, Сяргею Раткевічу, Аляксандру Чарвінскаму, Андрэю Хрэнкову, Віктару Акціставу і непаўналетняму Максіму Бабічу. Усе названыя асобы прызнаныя праваабарончымі арганізацыямі палітвязнямі.


Грушко Андрэй Вацлававіч


На пасадзе «суддзі» ленінскага раённага суда г. Брэста Андрэй Грушко нясе адказнасць за шматлікія палітычна матываваныя рашэнні суда ў дачыненні да мірных пратэстуючых, у тым ліку вынясенне прысудаў актывістам, прызнанымі беларускімі праваабарончымі арганізацыямі палітвязнямі, а таксама непаўналетнім.


Гэтыя «суддзі» нясуць адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпу вяршэнства закона, а таксама за рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці Беларусі.


Commentaires


bottom of page