top of page

Перспектывы беларускага бізнесу ў Польшчы


Павел Латушка
Фота: НАУ-медыя

Намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка правёў сустрэчу з Польскім агенцтвам развіцця прадпрымальніцтва. У сустрэчы таксама прыняў удзел прадстаўнік асацыяцыі развіцця прадпрымальніцтва AIST Сяргей Панфілаў.


Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы рэлакацыі і арганізацыі ў Польшчы сваёй справы беларускімі індывідуальнымі прадпрымальнікамі і рамеснікамі. Былі агучаны прапановы па прадастаўленні інфармацыйнай і інфраструктурнай падтрымкі прадпрымальнікам з Беларусі.


Польскі бок распавёў аб існуючым бюро інфармацыйнай падтрымкі для беларускіх і ўкраінскіх прадпрымальнікаў у Познані і планаваным да адкрыцця ў бліжэйшы час такога ж у Ольштыне. Таксама па выніках нядаўняга візіту Паўла Латушкі ў Любускае ваяводства такі інфармацыйна-кансультацыйны пункт будзе ўжо восенню гэтага года створаны ў Гожуве-Велькапольскім.


Сяргей Панфілаў анансаваў запланаваны восенню гэтага года форум беларускіх некамерцыйных арганізацый Польшчы, якія займаюцца праблемамі бізнесу, на які запрасіў і прадстаўнікоў Польскага агенцтва развіцця прадпрымальніцтва.

留言


bottom of page