top of page

Польшча, Літва і Латвія закрыюць мяжу з Беларуссю?


Павел Латушка пра магчымае закрыццё межаў з Беларуссю і аб прычынах, якія стварыў для гэтага Лукашэнка

Неабходна прыняць у якасці зыходнай інфармацыі тое, што рэжым Лукашэнкі:

  • з'яўляецца саюзнікам Расіі ў вайне, якую развязала Расія супраць Украіны;

  • прадставіў тэрыторыю Беларусі для агрэсіі супраць Украіны, а таксама для ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны;

  • аказвае садзейнічанне ў падрыхтоўцы ваеннаслужачых і мабілізаваных Расійскай Федэрацыі для наступнага ўдзелу ў вайне;

  • з 2021 года праводзіць бесперапынную гібрыдную вайну з выкарыстаннем нелегальных мігрантаў супраць усіх суседзяў дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза і ўдзельнікаў паўночнаатлантычнага альянсу;

  • запрасіў на тэрыторыю Беларусі ПВК Вагнер, размяшчае іх у розных месцах на тэрыторыі Беларусі, перамяшчае іх на ўчасткі, якія мяжуюць з Польшчай, Літвой, Латвіяй і Украінай;

  • перманентна праводзіць вучэнні Узброеных сіл, у тым ліку каля межаў.

Усё гэта з пункту гледжання суседзяў з'яўляецца дзеяннямі, накіраванымі на стварэнне пагроз іх бяспецы. І неабходна разумець, што рашэнне аб закрыцці граніцы, калі яно будзе прымацца, будзе заснавана выключна на інтарэсах забеспячэння бяспекі гэтых дзяржаў, што з'яўляецца прыярытэтам для кожнай дзяржавы ў свеце.

На сённяшні дзень Лукашэнку дадзены вельмі выразны мэсыдж — у тым выпадку, калі ён працягне дэстабілізацыю на межах з дзяржавамі-ўдзельніцамі НАТА і Еўрапейскага саюза, гэтыя дзяржавы ажыццявяць закрыццё памежных пунктаў пропуску.

Comments


bottom of page