Амаль 4 гады рэпрэсій прывялі да таго, што ў Польшчы вымушана апынулася вялікая колькасць беларусаў, у якіх узнікаюць праблемы з рашэннем розных бюракратычных пытанняў. Дапамога для беларусаў за мяжой — адна з найважнейшых задач дэмсіл.
Павел Латушка выступіў на канферэнцыі «Міграцыя як палітычная, сацыяльная і эканамічная праблема» ў Слесіне (Польшча). У ходзе выступлення былі закрануты наступныя пытанні:
важнасць аднаўлення праграмы Poland. Business Harbour;
спрашчэнне легалізацыі дзяцей беларусаў;
магчымасць падаўжэння гуманітарных ВНЖ, выдача гуманітарных віз не толькі асобам, якія трапілі пад рэпрэсіі, але і іх сваякам, а таксама выдача гуманітарных віз беларусам у трэціх краінах;
павелічэнне тэрміну дзеяння польскіх праязных дакументаў да трох гадоў;
магчымасць абароны ў трэціх краінах асоб, якія атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону;
спрашчэнне працэдуры падачы заявы аб рэгістрацыі шлюбу;
урэгуляванне праблем з пенсіямі;
зніжэнне патрабавання да студэнтаў аб прадастаўленні дакументаў з дзяржорганаў Беларусі;
прадастаўленне міжнароднай абароны для беларускіх студэнтаў на падставе спробаў прызыву ў войска або пагрозе прыцягнення да крымінальнай адказнасці;
непрадастаўленне дзяржорганамі і ВНУ дакументаў, якія тычацца студэнтаў, па запытах беларускіх дзяржорганаў для недапушчэння магчымых рэпрэсій;
стварэнне ўмоў для развіцця беларускага бізнесу ў Польшчы;
выключэнне дыскрымінацыі беларусаў пры ўсіх формах узаемадзеяння з прыватнымі арганізацыямі і дзяржавай;
скарачэнне тэрмінаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, звязаных з легалізацыяй беларусаў у Польшчы, у першую чаргу ў Ніжнесілезскім ваяводстве і Вроцлаве.
Учора быў накіраваны зварот намесніку міністра ўнутраных спраў Польшчы і ваяводзе Ніжнесілезскага ваяводства з просьбай аб пошуку рашэнняў для паскарэння выдачы дакументаў беларусам.
Матэрыялы для вырашэння названых пытанняў будуць перададзеныя ў органы дзяржаўнай улады Польшчы.
Comentarios