top of page

Праваабарончы санкцыйны пакет


Польшча і краіны Балтыі падтрымліваюць прапановы НАУ

Падчас праведзенай 9 студзеня сустрэчы кіраўніцтва Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі з Міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім былі перададзеныя прапановы ад НАУ аб неабходнасці гарманізацыі гандлёвых санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі, а таксама прапановы аб прыняцці праваабарончага санкцыйнага пакета ў дачыненні да імпарту ў ЕС груп тавараў, якія вырабляюцца палітвязнямі ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС рэжыму Лукашэнкі. 

12 студзеня дадзеныя прапановы аб прыняцці праваабарончага санкцыйнага пакета, а таксама санкцый у дачыненні да т. зв. Саюзнай дзяржавы, былі перададзеныя ў Канцылярыю прэм'ер-міністра Польшчы ў адказ на просьбу польскага боку. 

На гэтым тыдні Польшча, Літва, Латвія і Эстонія дамовіліся прасоўваць гарманізацыю гандлёвых санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расіі. Учора МЗС Польшчы ў сваёй заяве заклікаў прыняць новы праваабарончы санкцыйны пакет у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі за істотнае пагаршэнне правоў чалавека ў Беларусі і грубыя парушэнні нормаў міжнароднага права.  

Нашыя прапановы знаходзяць водгук сярод краін-партнёраў у Еўрапейскім саюзе. Адказнасць павінна быць рэальнай і дзейснай.

Comments

Couldn’t Load Comments
It looks like there was a technical problem. Try reconnecting or refreshing the page.
bottom of page