top of page

Прадстаўнікі каманды НАУ прынялі ўдзел у 6-м Еўрапейскім Кангрэсе органаў мясцовага самакіравання


Міхаіл Кірылюк, Валерый Мацкевіч, Наталля Задэркоўская, Юрась Губарэвіч на 6-м Еўрапейскім Кангрэсе мясцовых органаў улады
Міхаіл Кірылюк, Валерый Мацкевіч, Наталля Задэркоўская, Юрась Губарэвіч на 6-м Еўрапейскім Кангрэсе мясцовых органаў улады Крыніца: НАУ-медыя

6−7 снежня ў горадзе Мікалайкі (Польшча) прайшоў Еўрапейскі кангрэс мясцовых органаў улады. Еўрапейскі Кангрэс — гэта платформа для абмену думкамі і месца сустрэчы кіраўнікоў мясцовых органаў улады, рэгіянальнай эліты з прадстаўнікамі дзяржаўнай адміністрацыі, няўрадавых арганізацый і бізнесу.


Больш за 800 удзельнікаў Кангрэса абмяркоўваюць актуальныя пытанні на 70 дыскусійных панэлях. Адна з панэляў сёлета прысвечана Беларусі: «самакіраванне або цэнтралізацыя. Які будзе выбар Беларусі?».


Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выступіла партнёрам у арганізацыі гэтай панэлі.


Удзельнікі каманды НАУ — Міхаіл Кірылюк, Валерый Мацкевіч, Наталля Задзеркаўская, Юрась Губарэвіч — і эксперты закранулі тэмы актуальнага стану і перспектыў трансфармавання мясцовых органаў улады, інвестыцый у рэгіянальнае развіццё, перспектыўныя кірункі пасля змены рэжыму, а таксама найбольш актуальную тэму: «рэферэндум» як спроба канчатковай цэнтралізацыі?.


Фарміраванне вобраза будучыні Беларусі і падрыхтоўка рэформаў — важны складнік працы НАЎ.

Comentarios


bottom of page