Сектаральныя санкцыі на прадукцыю «Белшыны» працягваюць дзейнічаць
На падставе рашэння Суда ЕС з ААТ «Белшына» былі знятыя блакавальныя санкцыі Еўрасаюза.
Што гэта значыць і ці трэба біць трывогу?
1. «Зняццё блакавальных санкцый ЕС з дадзенай юрыдычнай асобы кардынальна не мяняе агульны санкцыйны механізм у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Сама прадукцыя ААТ “Белшына”, гэта значыць гумовыя шыны (код ТН ЗЭД 4011), нягледзячы на зняцце санкцый з самога прадпрыемства, працягвае знаходзіцца пад сектаральнымі санкцыямі ЕС», — адзначыў Павел Латушка. Гэта значыць санкцыі знялі з шыльды прадпрыемства, але не знялі з яго прадукцыі.
2. ААТ «Белшына» па-ранейшаму застаецца пад санкцыямі ЗША, Японіі, Швейцарыі і Украіны.
Сапраўды, здзіўленне выклікае той факт, што Савет ЕС не прадставіў у Суд ЕС «дастаткова канкрэтных, дакладных і паслядоўных доказаў, якія пацвярджаюць сцверджанне аб тым, што заяўнік звольніў супрацоўнікаў, якія прадэманстравалі і абвясцілі страйк пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі».
Аднак само рашэнне суда не адмаўляе факты рэпрэсій, як гэта трактуюць некаторыя крыніцы. Адказчык (Савет ЕС), на жаль, усяго толькі не змог прадставіць доказы, здольныя пацвердзіць змест артыкулаў у прэсе аб звальненні супрацоўнікаў ААТ «Белшына», і абвергнуць змешчаную ў актах звальнення інфармацыю, прадстаўленую кіраўніцтвам прадпрыемства.
コメント