top of page

Прапановы НАУ ўжо ў санкцыях ЕС


Рыхтуйцеся, мы не спынімся — новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Памятаеце, мы абяцалі, што ў хуткім часе адправім пад санкцыі чарговую партыю прыслужнікаў рэжыму Лукашэнкі? Абяцалі — выконваем. Па прапанове Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў чарговы санкцыйны пакет ЕС трапіў шэраг асоб, адказных за ўнутраныя рэпрэсіі і іншыя злачынствы супраць беларусаў. У прыватнасці, пад еўрапейскімі абмежаваннямі апынуліся:

Прапагандысты: гендырэктарка БЕЛТА Ірына Акуловіч, чалец Савета Рэспублікі і галоўны рэдактар «Выдавецкага дома "Беларусь сёння"» Дзмітрый Жук, старшыня так званага Маладзёвага парламента Мікіта Рачылоўскі, а таксама карэспандэнт АНТ Аляксей Краквін.

13 «суддзяў»:

  1. Вячаслаў Тулейка — суддзя Мінскага абласнога суда;

  2. Алена Ананіч — суддзя Мінскага гарадскога суда;

  3. Анатолій Сотнікаў — суддзя Гомельскага абласнога суда;

  4. Андрэй Млечка — суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска;

  5. Iгар Шведаў — суддзя Магілёўскага абласнога суда;

  6. Таццяна Шоцік — суддзя Ленінскага раёна г. Мінска;

  7. Васіль Скок — суддзя Гродзенскага абласнога суда;

  8. Станіслаў Iванюценка — суддзя суда Рэчыцкага раёна;

  9. Аляксей Хлышчанкаў — суддзя Гомельскага абласнога суда;

  10. Iгар Зямцоў — суддзя Магілёўскага абласнога суда;

  11. Вольга Дубовік — суддзя суда Маладзечанскага раёна;

  12. Антон Дудаль — суддзя суда горада Бабруйска;

  13. Мікалай Сяргеевіч — суддзя Жлобінскага раённага суда.

Карнікі-сілавікі рэжыму з ГУБАЗіК Андрэй Ананенка, Міхаіл Бедункевіч і Дзмітрый Ковач, так званыя пракуроры Міхаіл Кавалёў і Ірына Падкавырава, начальнік калоніі №11 у Ваўкавыску Віктар Дуброўка, начальнік калоніі №4 Дзяніс Таўсцянкоў, начальнік турмы ў Гародне Павел Казакоў і яго намеснік Васіль Каляда, начальнік СІЗА №1 Мінска Андрэй Цэдрык

Таксама набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Вiктар Шаўцоў.

Асобы, якія трапілі пад абмежавальныя меры ЕС, падпадаюць пад замарожванне актываў і забарону на прадастаўленне сродкаў ад грамадзян і кампаній у ЕС. Таксама ім не дазваляецца ўязджаць на тэрыторыю Еўрапейскага саюза або ехаць транзітам праз яе.

Агулам санкцыі ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі прымяняюцца цяпер да 261 фізічнай асобы і 37 юрыдычных асоб.

Мы разумеем, што гэта толькі першы крок на шляху да рэальнай справядлівасці. У будучыні многія з іх за свае шматлікія злачынствы супраць беларусаў апынуцца на лаве падсудных. Адказнасць будзе немінучай. Рыхтуйцеся, гэта далёка не канец. Кожны з тых, хто ўдзельнічае ў палітычных пераследах і рэпрэсіях, панясе адказнасць за свае дзеянні. Мы працягнем нашыя намаганні і далей будзем працаваць над тым, каб забяспечыць справядлівасць для ўсіх, хто стаў ахвярай гэтага рэжыму.

3 views

Коментарі

Не вдалося завантажити коментарі
Здається, виникли технічні проблеми. Спробуйте оновити сторінку.
bottom of page