top of page

Пра адказнасць Лукашэнкі ў ЕС


Пытанні адказнасці Лукашэнкі абмяркуюць у Еўрапейскім саюзе

8 красавіка ў Бруселі намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і кіраўнік НАУ Павел Латушка выступіць з дакладам на спецыяльным пасяджэнні Рабочай групы па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі, у склад якой уваходзяць упаўнаважаныя прадстаўнікі 27 краін-членаў Еўрапейскага саюза, дзе выкладзе бачанне магчымых напрамкаў прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў за ўчыненыя злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў.

Абмеркаванне гэтых пытанняў на высокім палітычным узроўні ў ЕС арганізавана ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, якія былі дасягнуты на сустрэчы Кансультатыўнай групы Беларусь-ЕС, якая адбылася ў снежні 2023 года ў Бруселі.

Павел Латушка прадставіць для разгляду ўсімі дзяржавамі-членамі Еўрапейскага саюза 5 магчымых напрамкаў выкарыстання міжнародных механізмаў для дасягнення мэты — наступлення адказнасці.

Дадаткова Павел Латушка правядзе ў Бруселі сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС Бельгіі, а таксама Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Еўрапейскага саюза.

 

Comentários


bottom of page