top of page

Прымяненні механізмаў універсальнай юрысдыкцыі ў Германіі


Эксперты НАУ правялі круглы стол з праваабаронцамі ў Берліне па пытаннях ужывання механізмаў універсальнай юрысдыкцыі ў Нямеччыне


Юрысты НАУ арганізавалі сустрэчу пацярпелага ад катаванняў беларуса з нямецкімі праваабаронцамі. За дакументы нашага суайчынніка гатова ўзяцца буйная спецыялізаваная міжнародная арганізацыя ў Берліне. Абараняць пацярпелага будзе прафесійны адвакат.


Нямеччына вядомая сваім напрацаваным досведам у сферы ўніверсальнай юрысдыкцыі. У праваахоўных органах Германіі працуе спецыяльны аддзел, які займаецца пытаннямі барацьбы з тэрарызмам, генацыдам, ваеннымі злачынствамі і злачынствамі супраць чалавечнасці.


Берлінскія эксперты ўпэўненыя: беларускі кейс сапраўды падпадае пад катэгорыю апошніх і можа разглядацца адпаведным чынам.


Сумесна з партнёрамі з Германіі мы чакаем, што на падставе наяўных доказаў судовыя органы ФРГ пачнуць расследаванне злачынстваў рэжыму Лукашэнкі па аналогіі з расследаваннямі ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне і сірыйскім прэцэдэнтам, калі экс-супрацоўнік спецслужбаў краіны быў аб'яўлены ў вышук, схоплены.


*імёны і назвы арганізацый не публікуюцца з меркаванняў бяспекі.


Comments


bottom of page