top of page

Пяць ключавых тэзісаў па чарговым ядзерным стэндапе Лукашэнкі

Першае: Лукашэнка жудасна баіцца контрнаступлення Украіны і нанясення ўдараў па расейскіх вайсковых аб'ектах у Беларусі. Звярніце ўвагу - Пуцін заяўляў аб тым, што ядзерная зброя будзе размешчана пасля 7-8 ліпеня, гэта значыць напярэдадні саміту НАТА ў Вільні 11-12 ліпеня. Лукашэнка кажа, што ядзерная зброя будзе ў Беларусі праз 2-3 дні.

Другое: Лукашэнка, які заяўляе аб тым, што ён будзе прымаць рашэнні аб прымяненні ядзернай зброі, спрабуе даказаць беларусам і, асабліва, наменклатуры, што ён яшчэ суб'ектыўны. Бо сярод наменклатуры ўжо востра стаіць пытанне - ці жывы яшчэ Лукашэнка як палітычная фігура або пацыент ужо хутчэй мёртвы. Разуменне таго, што Лукашэнка - гэта расійская марыянетка, прыходзіць нават у самыя лаяльныя колы.

Трэцяе: Лукашэнка спрабуе дэзавуяваць заявы Пуціна, Шайгу і інш. афіцыйных асобаў Расеі, якія неаднаразова заяўлялі, што ніякага кантролю над ядзернай зброяй у Лукашэнкі не будзе. Бо інакш у іх не застаецца ўжо зусім ніякіх контраргументаў аб парушэнні Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. Хоць нават зараз іх апраўданні не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Тым не менш, у гэтым кантэксце ўсё ж вельмі цікава, якім чынам на гэты раз яны будуць апраўдвацца за чарговы ядзерны стэндап Лукашэнкі.

Чацвертае: На жаль, Захад працягвае "сачыць за сітуацыяй", замест таго, каб дзейнічаць на апярэджанне. Сёння на Захадзе сочаць за заявамі Лукашэнкі, а заўтра - будуць сачыць за траекторыяй палёту ракеты? Пры гэтым аргументаў і інструментаў для дзеянняў у Захаду больш чым дастаткова. У тым ліку і прынятая 12 чэрвеня рэзалюцыя Міжнароднай арганізацыі працы. Са свайго боку, ва ўмовах ядзернай пагрозы, мы настойваем на прымяненні самых жорсткіх санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, аж да татальнага гандлёвага эмбарга.

Таксама звяртаем увагу, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, як і ўсе іншыя дзеянні рэжыму Лукашэнкі па саўдзеле ў вайне супраць Украіны, адбываецца ў поўнай адпаведнасці з Ваеннай дактрынай так званай Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі - што з'яўляецца больш чым відавочнай падставай для гарманізацыі санкцый, на якой мы настойваем з першых дзён вайны і якая да гэтага часу не рэалізавана.

Пятае: Мы, беларусы, павінны зразумець - адказ за прымяненне ядзернай зброі ў любым выпадку прыляціць туды, адкуль яна будзе прыменена. Акрамя таго, самі носьбіты, тыя ж ракеты Іскандэраў - гэта не нейкая суперзброя і яны лёгка збіваюцца сіламі СПА. І адбывацца гэта будзе, відавочна, над тэрыторыяй Беларусі, таму што ніхто не стане чакаць, калі ракета з такой баявой часткай апынецца ў паветранай прасторы Ўкраіны. І ўсё гэта - страшныя рызыкі, якія рэжым Лукашэнкі стварае для ўсіх беларусаў без выключэння і незалежна ад палітычнай пазіц

Ядзерны стэндапер нервуецца, усё менш кантралюе сябе і свае эмоцыі. Усё гэта – прыкметы надыходзячай развязкі. Але толькі ад нас залежыць, ці здолее ён ператварыць свой немінучы фінал у ядзерную катастрофу для Беларусі.

Commentaires


bottom of page