На люты 2022 года ў Беларусі запланаваны рэферэндум. Але ўжо зразумела, што ён не прывядзе ні да рэальных зменаў, ні да «непасрэднага волевыяўлення грамадзян». Выбар будзе паміж сістэмай Лукашэнка і сістэмай Лукашэнка.
Больш таго, зараз рэферэндум у Беларусі немагчымы. У краіне няма свабоды слова, але ёсць тэрор. У Беларусі тысячы зняволеных па палітычных справах, найбуйнейшыя СМІ заблакаваныя, а журналісты сядзяць у турме або выправаджаныя з краіны.
Рэальнае пытанне, які вынесуць на рэферэндум, гучыць прыкладна так: «ці давяраеце вы Лукашэнку і яго атачэнню права вызначаць ўнутраную і знешнюю палітыку ў нашай краіне». Вось толькі ў бюлетэні абодва варыянту адказу будуць «Так». Гэта не выбар.
Але і ігнараваць рэферэндум нельга. Наша маўчанне і бяздзейнасць — гэта згода з палітыкай нелегітымнай улады. Калі мы заплюшчым вочы на рэферэндум, то падыграем Лукашэнку.
Адзіны варыянт — гэта прыйсці на ўчасткі. Мы зробім так, што ўвесь свет убачыць, што беларусы не хочуць жыць пад рэжымам Лукашэнкі і па-ранейшаму хочуць пераменаў. Мы не дадзім нелегітымнай улады учыніць чарговае злачынства.
Дэмакратычныя сілы падрыхтавалі выразны план дзеянняў на рэферэндум. І хутка мы пра яго раскажам — усе разам.
Yorumlar