top of page

Сабатаваць мабілізацыю



Заява прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях транзіту ўлады


Сёння міжнародны дзень міру і пуцінская Расія жадала бы, каб ён увайшоў у гісторыю як міжнародны дзень «рускага міру».


Пра гэта б марылі ў звар’яцелай ад чужой і ўласнай крыві Расіі. Аб гэтым бы марыў і пра-расейскі рэжым крамлёўскай марыянеткі Лукашэнкі.


Гарматнае мяса і ядзерныя грыбы — такім у сваёй хворай свядомасці яны прадстаўляюць свой рэцэпт перамогі.


Але гэтага не здарыцца. Сённяшні дзень не зменіць ход гісторыі. Гучныя заявы кіраўніка крыважэрнай імперыі не адменяць яе паразы і падзення.


Гучныя заявы не адменяць перамогу Украіны, яны не адменяць падтрымку Украіны з боку ўсяго цывілізаванага свету, якая няўхільна расце.


Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі патрабуе і будзе дабівацца безумоўнай вываду ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі з тэрыторыі Беларусі. Дзеянні краіны-агрэсара Расіі і марыянеткавага ўрада рэжыму Лукашэнкі ўяўляюць для Рэспублікі Беларусь прамую пагрозу страты незалежнасці і суверэнітэту.


Мы будзем аказваць усямерную падтрымку Украіне па адбіцці ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі, абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, у тым ліку шляхам арганізацыйнай і тэхнічнай падтрымкі беларускага добраахвотніцкага і партызанскага руху ў барацьбе за адстойванне незалежнасці Беларусі і Украіны.


Як прадстаўнік Кабінета па пытаннях транзіту ўлады звяртаюся да беларусаў з заклікам быць гатовымі да прымянення натуральнага права на паўстанне і супраціўленне.

  • Уступаць у шэрагі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і план «Перамога».

  • Сабатаваць любыя віды мабілізацыі, абвешчанай марыянеткай Лукашэнкам, ў т.л. у сферы эканомікі.

  • Ажыццяўляць любыя дзеянні, накіраваныя на барацьбу з расійскімі акупантамі, падтрымку Украіны і адхіленне марыянетачнага рэжыму Лукашэнкі ад улады.

Заклікаю ўсіх нашых міжнародных партнёраў ва ўльтыматыўнай форме прымяніць увесь даступны інструментар для ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай пазбаўлення Расіі яе адзінага саюзніка ў вайне.


«Рускі мір» асуджаны не ўвайсці, а з ганьбай адысці ў гісторыю разам з Пуціным і яго марыянеткай Лукашэнкам.


Але вельмі шмат залежыць ад хуткасці прыняцця рашэнняў і рашучасці нашых сумесных дзеянняў па падтрымцы Украіны і знішчэнні ваенна-палітычнай хімеры крамлёўскай імперыі.


Час дзейнічаць!


Слава Украіне!

Жыве Беларусь!

Komentarze


bottom of page