Прэс-сакратар НАУ Арцём Брухан у інтэрв'ю «Маланцы»
Важныя адрозненні гэтых двух прылад ціску:
Дапусцім, датычнаму да катаванняў сілавіку забаронены ўезд у ЕС, пры гэтым на яго ўжо заведзена крымінальная справа ў нейкай з краін. Падазраванага будзе складана прыцягнуць да працэсуальных дзеянняў (выклікаць на допыт, напрыклад), бо будзе абгрунтаваная прычына для ўхілення — забарона на ўезд.
«Эфект рэшата». Санкцыйная забарона на перасячэнне межаў часта недасканалая на практыцы. Прыклад таму — гісторыя кіраўніка беларускай федэрацыі футбола Базанава, які быў заўважаны на тэрыторыі ЕС, хоць яго прозвішча значылася ў стоп-лісце.
Санкцыі — палітычны інструмент, а палітыка мае ўласцівасць змяняцца. У адрозненне ад санкцыйных абмежаванняў, крымінальны пераслед па ўніверсальнай юрысдыкцыі не мае тэрміна даўнасці і не падлягае адмене.
Нават адзін прадстаўнік рэжыму Лукашэнкі, абвешчаны ў вышук Інтэрполам — важны стымул для еўрапейскіх судоў імкнуцца пакараць і іншых вінаватых. А з імі — і будучых злачынцаў розных краін свету, ад імя ўлады катуючых сваіх суайчыннікаў.
Коштам уласных пакут і ўпартай барацьбы беларусы выконваюць важную функцыю ў міжнародным праве — ствараюць прэцэдэнт. Гэта важна, бо Лукашэнка — не апошні дыктатар у свеце, і няма гарантый, што ў будучыні не з'явяцца новыя.
Comments