top of page

Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Уладзімір Астапенка правялі сустрэчу з пасламі ЕС і МЗС Польшчы



На сустрэчы Павел Латушка прадставіў аналіз унутрыпалітычнай і рэгіянальнай сітуацыі вакол Беларусі і агучыў стратэгію для дэмсілаў Беларусі, прапанаваную НАУ, на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву на знешнім кірунку.


У якасці найважнейшых задач на знешнім кірунку былі агучаныя:


— непрызнанне дэмакратычнымі краінамі Лукашэнкі і яго ўрада;

— прызнанне рэжыму Лукашэнкі злачынным і тэрарыстычным;

— нарошчванне санкцыйнага ціску;

— супрацьдзеянне спробам інкарпарацыі Беларусі з боку Расеі, страты суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.


Павел Латушка падчас выступу падкрэсліў, што дэмсілы Беларусі зыходзяць з важнасці прасоўвання ў ЕЗ адзінага падыходу «No way back for Lukashenka» і поўнай міжнароднай ізаляцыі рэжыму.

תגובות


bottom of page