top of page

«Суддзя» Бубенчык Дзмітрый

«Суддзя» Гродзенскага абласнога суда Бубенчык Дзмітрый Вітальевіч (15.07.1985) выносіў палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да грамадзян, якія асуджаюць вайну супраць Украіны, выказваюць сваю нязгоду з рэжымам Лукашэнкі і гвалтам з боку прадстаўнікоў сілавых структур. Сваімі дзеяннямі сур’ёзна парушаў і працягвае парушаць правы чалавека, падрывае вяршэнства права і аказвае ціск на грамадзянскую супольнасць.


Бубенчык Дзмітрый
Бубенчык Дзмітрый

Так званы «суддзя» Бубенчык вынес незаконныя прысуды палітвязням:

  • Юрый Жукоўскі — 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;

  • Марына Санкевіч — 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;

  • Андрэй Ражкоў — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;

  • Аляксей Забіран — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.


Таксама Бубенчык вынес прысуд палітвязню Сяргею Кірыковічу, незаконна пакараўшы яго пазбаўленнем волі тэрмінам на 4.5 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за каментары ў сацсетках аб расійскіх вайскоўцаў.


Вынес прысуд 34-гадоваму жыхару Слоніма Аляксандру Петушкову і незаконна прызначыў мужчыну 7.5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы і вынясення прысуду сталі рэпосты і каментары з заклікамі да забастоўкі, спынення працы прадпрыемстваў, аднаўлення пратэстаў. Гучалі і прапановы сілавікам і генералам зняць пагоны. У дачыненні да Лукашэнкі ён выкарыстоўваў словы «ўзурпатар» і «нелегітымны».


Дзмітрый Бубенчык вядзе ў закрытым рэжыме разбіральніцтва па справе журналіста, члена пазбаўленага рэгістрацыі Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута і судзіць яго па артыкулах аб закліку да санкцый і распальванні варожасці.


Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады і кіраўнік НАУ Павел Латушка ўнёс прапанову краінам ЕС і Украіне аб прымяненні ў дачыненні да Бубенчыка Дзмітрыя Вітальевіча персанальных санкцыйных абмежаванняў.


У будучыні гэты «суддзя», як і іншыя асобы, якія ажыццяўляюць рэпрэсіі і садзейнічаюць ім, будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.


コメント


bottom of page