top of page

Супольная заява абраных выбарчых спісаў Каардынацыйнай Рады lll склікання

  • Jun 12, 2024
  • 1 min read

Аб арганізацыі працы Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл Беларусі, сфармаванай па выніках выбараў 2024 года 

Мы, абраныя дэлегаты Каардынацыйнай Рады трэцяга склікання, выказваем усім прыналежным да арганізацыі выбараў у Каардынацыйную Раду шчырую падзяку. У той жа час:

  • зыходзячы з неабходнасці як хутчэйшага распачынання працы абранай Каардынацыйнай Рады для выканання ўзятых на сябе абавязкаў і выканання волі нашых выбарцаў;

  • прымаючы пад увагу адсутнасць у Статуце Каардынацыйнай Рады, сфармаванай у 2023 годзе, прапісаных палажэнняў аб рэалізацыі пераходнага перыяду і арганізацыі першага паседжання абранай Каардынацыйнай Рады;

  • улічваючы той факт, што любыя рашэнні папярэдняй Каардынацыйнай Рады не звязаныя з заканчэннем асноўнай місіі — арганізацыі выбараў — ад даты 8 лютага 2024 году не маюць легітымнасці;

  • прызнаючы права кожнага з абраных прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады на захаванне атрыманага мандату, калі іншае рашэнне не будзе прынятае большасцю дэлегатаў,

паведамляем, што:

Мы прымаем за кропку адліку паўнамоцтваў новай Каардынацыйнай Рады правядзенне фармальнага сходу 12 чэрвеня 2024, парадак дня якога мусіць быць абмежаваны вітальнымі выступамі прэзідэнткі-элект Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады трэцяга склікання.

Мы бярэм на сябе адказнасць у фармаванні працоўных органаў і павесткі дня першага працоўнага паседжання новай Каардынацыйнай Рады. 

Для рэалізацыі гэтай задачы будзе сфармаваны аргкамітэт, у які мусяць быць вылучаны па аднаму прадстаўніку ад кожнага спісу, з вагою голаса згодна колькасці працэнтаў атрыманых па выніках выбараў 2024 году.

Мы заклікаем каардынатараў іншых выбарчых спісаў далучыцца да працы аргкамітэта па арганізацыі першага працоўнага паседжання абранай Каардынацыйнай Рады.

З павагай,

Каманда Латушкi i Рух «За Свабоду», 28 чалавек Еўрапейскі Выбар, 8 чалавек Незалежныя Беларусы, 8 чалавек Воля, 6 чалавек


Comments


bottom of page