top of page

Сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі з Радай БНР


Крыніца: НАУ-медыя

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і прадстаўнікі каманды НАУ — Уладзімір Астапенка і Валерый Мацкевіч —, а таксама саветнік Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка правялі сустрэчу з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі на чале са Старшынёй Рады Івонкай Сурвілай.


Галоўныя тэмы, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы — пагрозы, якія ўзнікаюць ад дзейнасці рэжыма Лукашэнкі для незалежнасці Беларусі, вайна ва Украіне, якую ажыццяўляе Расія пры падтрымцы рэжыма Лукашэнкі і якая ставіць новыя выклікі для беларускага народа і захавання беларускай дзяржаўнасці.


Адбыўся змястоўны абмен думкамі ўдзельнікаў сустрэчы. Дасягнута дамоўленнасць максімальнага ўзаемадзеяння ў мэтах захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.


Падобная сустрэча адбылася ўпершыню і мае спрыяць узмацненню сувязей паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі новай хвалі і Радай БНР.

Commentaires


bottom of page