top of page

Сэр Тоні Блэр супраць удзелу рэжыму ў вайне


Тоні Блэр Крыніца: m.ru24.net

Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр уважліва сочыць за развіццём вайны паміж Расіяй і Украінай і выказаў удзячнасць Паўлу Латушку за своечасовае і карыснае інфармаванне наконт ролі рэжыму Лукашэнкі ў ваенным канфлікце.


У рамках кампаніі «Putin’s puppet, Alexander Lukashenko, must be punished», Народнае антыкрызіснае ўпраўленне накіравала довады і доказы саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў ваенных дзеяннях супраць Украіны ў офіс былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Тоні Блэра.


Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр уважліва сочыць за трагічнымі падзеямі ў рэгіёне, ён пагадзіўся з прадстаўленымі НАУ аргументамі і ўжо робіць захады па стрымліванні рэжыму Лукашэнкі ад удзелу ў актыўнай фазе наземнай аперацыі і яшчэ большай эскалацыі канфлікту.


Сэр Тоні Блэр назваў зварот своечасовым і карысным, і выказаў спадзяванне на далейшае атрыманне дадатковай інфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі ад каманды НАУ.



Артыкул «Putin's puppet, Alexander Lukashenko, must be punished» у сусветных СМІ:


Comments


bottom of page